Барыс Мікалаевіч Ляташы́нскі (; ) — украінскі кампазітар, педагог, музычны дзеяч. Народны артыст Украіны (1968).

Біяграфія Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1919, клас Р. Гліэра). Выкладаў у Кіеўскай (з 1919, з 1935 прафесар) і Маскоўскай (1935—44, з перапынкам) кансерваторыях. У 1939—41 гадах старшыня праўлення Саюза кампазітараў Украіны.

Найбольшыя творчыя дасягненні — 3-я, 4-я, 5-я сімфоніі, адметныя філасофскай глыбінёй і сілай мастацкага абагульнення. Выступаў як дырыжор з выкананнем уласных твораў. Рэдагаваў і аркестраваў творы іншых кампазітараў. Сярод твораў: оперы «Залаты абруч» паводле І. Франко (паст. 1933), «Шчорс» (паст. 1938); 2 кантаты, у т.л. «Запавет» (1939); для аркестра — 5 сімфоній (1918—66), сімфанічныя паэмы «Уз’яднанне» (1949), «Гражына» (1955), «На берагах Віслы» (1958); сюіты (1961, 1966), уверцюры (1926, 1961); «Славянскі канцэрт» для фартэпіяна з аркестрам (1953); камерна-інструментальныя ансамблі; інструментальныя творы; хары, у т.л. a cappella, на словы А. Пушкіна і Т. Шаўчэнкі; рамансы, апрацоўкі украінскіх народных песень; музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў. Сярод яго вучняў І. Бэлза.

Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўнпя прэмія СССР (1946, 1952). Дзяржаўная прэмія Украіны імя Т. Шаўчэнкі (1971).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кампазітары Украіны Катэгорыя:Народныя артысты Украінскай ССР