Адука́цыя ў Мё́рскім раё́не — сукупнасць устаноў адукацыі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці, якая ўключае сістэму дашкольнага выхавання, агульнай сярэдняй, спецыяльнай і дадатковай адукацыі.
Па стане на 2025 год адукацыйная сетка раёна з'яўляецца цэласнай сістэмай і ўключае 20 устаноў: 7 сярэдніх школ, 3 базавыя школы, 1 пачатковую школу, 6 устаноў дашкольнай адукацыі, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Сацыяльна-педагагічны цэнтр і Цэнтр дзяцей і моладзі.
Кіраванне галіной ажыццяўляе аддзел па адукацыі Мёрскага раённага выканаўчага камітэта. Усяго ў ўстановах адукацыі раёна навучаюцца і выхоўваюцца 1738 школьнікаў і 485 дашкольнікаў.
Дашкольная адукацыя Сістэма дашкольнай адукацыі раёна прадстаўлена 13 установамі: 6 асобнымі дзіцячымі садамі (УДА) і 7 установамі агульнай сярэдняй адукацыі (УАСА), якія маюць у сваёй структуры дашкольныя групы. Агульная колькасць выхаванцаў складае 485 дзяцей, з якіх 413 наведваюць асобныя дзіцячыя сады, а 72 — групы пры школахЗвесткі з афіцыйнага адказу Мёрскага раённага выканаўчага камітэта на зварот грамадзян (2025). // ПРАВА НА МОВУ.
Установы дашкольнай адукацыі (дзіцячыя сады) У раёне дзейнічаюць 6 самастойных дзіцячых садоў: ДУА «Мёрскі дзіцячы сад № 1» (Мёры, вул. Дзяржынскага, 5); ДУА «Мёрскі дзіцячы сад № 2» (Мёры, вул. Я. Тамко, 7); ДУА «Мёрскі дзіцячы сад № 3» (Мёры, вул. Юбілейная, 2); ДУА «Дзісенскі дзіцячы сад Мёрскага раёна» (Дзісна, вул. Леніна, 2); ДУА «Чараскі дзіцячы сад Мёрскага раёна» (Чарасы, вул. Азёрная, 29); ДУА «Язненскі дзіцячы сад Мёрскага раёна» (Язна, вул. Зорная, 6).
Моўная сітуацыя Адукацыйны працэс ажыццяўляецца на рускай і беларускай мовах. Большасць дзяцей (392 чалавекі) навучаюцца на рускай мове. Беларускамоўную адукацыю атрымліваюць 93 выхаванцы (каля 19 %), прычым большасць з іх наведвае групы пры школах.
Сетка груп па мовах навучання размяркоўваецца наступным чынам: Рускамоўныя групы: 27 (функцыянуюць у 5 дзіцячых садках); Беларускамоўныя групы: 9 (з іх 2 — у Язненскім дзіцячым садзе, 7 — у школах).
Ніжэй прыведзены пералік устаноў, якія рэалізуюць праграму дашкольнай адукацыі на беларускай мове (па стане на 2025 год):
№ Назва ўстановы Тып Населены пункт 1 Язненскі дзіцячы сад Мёрскага раёна Дзіцячы сад Язна 2 Павяцкая сярэдняя школа імя У. А. Бабічава Сярэдняя школа Павяцце 3 Навапагосцкая сярэдняя школа імя Г. І. Цітовіча Сярэдняя школа Новы Пагост 4 Чапукоўская сярэдняя школа Сярэдняя школа Чапукі 5 Узмёнская базавая школа Базавая школа Узмёны 6 Туркоўская базавая школа Базавая школа Туркова 7 Сіцькоўская базавая школа Базавая школа Сіцькова 8 Слабадская пачатковая школа Мёрскага раёна Пачатковая школа Слабада
Агульная сярэдняя адукацыя Сетка ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўключае 11 школ: 7 сярэдніх, 3 базавыя і 1 пачатковую.
Сярэднія школы: ДУА «Мёрская сярэдняя школа № 2 імя М. Г. Ізварына» (Мёры); ДУА «Мёрская сярэдняя школа № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. А. Тамко» (Мёры); ДУА «Дзісенская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза М. А. Кузьміна» (Дзісна); ДУА «Навапагосцкая сярэдняя школа імя Г. І. Цітовіча» (Новы Пагост); ДУА «Павяцкая сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза У. А. Бабічава» (Павяцце); ДУА «Чапукоўская сярэдняя школа» (Чапукі); ДУА «Язненская сярэдняя школа» (Язна).
Базавыя школы: ДУА «Туркоўская базавая школа» (Туркова); ДУА «Узмёнская базавая школа» (Узмёны); ДУА «Сіцькоўская базавая школа» (Сіцькова).
Пачатковыя школы: ДУА «Слабадская пачатковая школа Мёрскага раёна» (Слабада).
У школах працуе 83 аб'яднанні па інтарэсах (гурткі), якія ахопліваюць 989 навучэнцаў. Асноўныя накірункі: мастацкі (23 аб'яднанні), фізкультурна-спартыўны (19), эколага-біялагічны (9).
Спецыяльная адукацыя Каардынацыю спецыяльнай адукацыі ў раёне ажыццяўляе ДУА «Мёрскі раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» (Мёры, вул. Камуністычная, 31).
Па стане на 2025 год дапамогу настаўнікаў-дэфектолагаў атрымліваюць 309 дзяцей (з іх 37 дзяцей-інвалідаў). У адукацыйных установах функцыянуюць: 34 класы інтэграванага навучання і выхавання ў школах; 11 груп інтэграванага навучання і выхавання ў дзіцячых садках; 6 пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі; 3 спецыяльныя групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення; 1 спецыяльная група для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні.
Таксама ў раёне працуе ДУА «Мёрскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» (Мёры, вул. Зоі Касмадзям'янскай, 37).
Дадатковая адукацыя Дадатковую адукацыю дзяцей і моладзі забяспечвае ДУДА «Мёрскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» (Мёры, вул. Кастрычніцкая, 26).
У цэнтры працуюць 46 аб'яднанняў па інтарэсах, якія наведваюць 511 навучэнцаў. Найбольш папулярнымі з'яўляюцца гурткі мастацкага профілю (28 аб'яднанняў). Таксама дзейнічаюць гурткі прыродазнаўча-матэматычнага, тэхнічнага, фізкультурна-спартыўнага і іншых профіляў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Адукацыя ў Віцебскай вобласці