Мераге́ () — горад на паўночным захадзе Ірана ў астане Усходні Азербайджан. Размешчаны на поўдзень ад вулкана Сехенд (3707 м), у даліне ракі Сафі, якая ўпадае ў возера Урмія.
Пасля блізкаўсходняга паходу мангольскага военачальніка Хулагу (1256—1260) і заснавання ім новай дзяржавы, Марага некаторы час была сталіцай Хулагуідаў. У 1259 годзе арабскі вучоны Насір ад-Дзін ат-Тусі заклаў тут найбуйнейшую астранамічную абсерваторыю свайго часу.
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Усходняга Азербайджана