міні|Адбіццё святла

Адбіццё святла́ — частковае ці поўнае вяртанне ў першае асяроддзе светлавога патоку, які падае на мяжу двух асяроддзяў з рознымі паказчыкамі пераламлення.

Апісанне з'явы Адбівальная здольнасць цела залежыць ад аптычных уласцівасцяў сумежных рэчываў, даўжыні хвалі () святла, якое падае, і якасці адбівальнай паверхні.

Віды адбіцця Люстраное адбіццё назіраецца, калі няроўнасці паверхні падзелу меншыя за . Пры гэтым выконваюцца два законы адбіцця святла: Адбіты прамень ляжыць у адной плоскасці з праменем, што падае, і перпендыкулярам да адбівальнай паверхні ў пункце падзення. Вугал адбіцця роўны вуглу падзення. thumb|Дыфузнае адбіццё ад няроўнай паверхні Дыфузнае адбіццё адбываецца, калі няроўнасці адбівальнай паверхні большыя за . У гэтым выпадку святло адбіваецца па ўсіх напрамках у межах паўсферы.

Звязаныя з'явы У 1954 годзе Ф. І. Фёдараў адкрыў з’яву перпендыкулярнага да плоскасці падзення зруху адбітага пучка святла. Асобным выпадкам адбіцця святла з’яўляецца поўнае ўнутранае адбіццё.

Прымяненне Памяншэнне адбіцця святла дасягаецца прасвятленнем оптыкі; для павелічэння адбіцця на люстраныя паверхні наносяць металічныя і дыэлектрычныя пакрыцці.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Геаметрычная оптыка Катэгорыя:Фізічныя з'явы