Артагана́льнасць (ад — «прамы» + — «вугал») — абагульненне паняцця перпендыкулярнасці на розныя аб’екты матэматыкі.
Прыклады Артаганальнасць ліній (крывых) — дзве крывыя называюцца артаганальнымі, калі вугал паміж іх датычнымі ў пункце перасячэння роўны 90°. Артаганальнасць траекторый — перасячэнне пад прамым вуглом зададзенай сям’і ліній. Напрыклад, сям’я радыяльных прамых, што выходзяць з цэнтра акружнасці, артаганальная да самой акружнасці. Артаганальнасць вектараў — два вектары з’яўляюцца артаганальнымі, калі іх скалярны здабытак роўны нулю. Гэтае азначэнне пашыраецца на любую вектарную прастору, дзе вызначаны скалярны здабытак са звычайнымі ўласцівасцямі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Геаметрыя Катэгорыя:Лінейная алгебра Катэгорыя:Функцыянальны аналіз