Эміль Джаміль Лахуд (араб. اميل لحود; нар. 12 студзеня 1936) — 11-ы прэзідэнт Лівана (1998-2007).
Біяграфія Эміль Лахуд нарадзіўся ў 1936 годзе ў горадзе Баабдат раёна Паўночны Метн ў правінцыі Горны Ліван ў сям'і хрысціян-маранітаў, па бацьку - араб, а яго маці мела армянскія карані. У гады грамадзянскай вайны ваяваў на баку Мішэля Ауна. Заручыўшыся падтрымкай Сірыі, выбудаваў кар'еру да прэзідэнта Лівана. 15 кастрычніка 1998 г. на сесіі парламента Лівана абраны прэзідэнтам. За Лахуда прагаласавалі ўсе 118 дэпутатаў, якія прысутнічалі ў зале пасяджэнняў парламента дэпутатаў (з 128 дэпутатаў парламента). Уступіў у пасаду 24 лістапада 1998.
23 лістапада 2007 года склаў з сябе паўнамоцтвы.
Спасылкі Біяграфія на сайце Прэзідэнта Лівана LE GENERAL-PRESIDENT EMILE LAHOUD: L’HOMME, LE MILITAIRE ET LE CHEF CHARISMATIQUE Les commandants en chef de l’Armée — Emile Lahoud
Катэгорыя:Прэзідэнты Лівана Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Каралі Ніла»