Брацкая магіла ў в. Любань (Акцябрскі раён) уваходзіць у спіс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь. Знаходзіцца побач з будынкам № 3 па вул. Савецкая.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў канцы 1943 года, калі савецкія войскі ўступілі ў Акцябрскую партызанскую зону, побач з вёскамі Майсееўка, Гадуні і Любань з 28 лістапада да 21 снежня існаваў прарыў у абароне нямецкіх войскаў шырынёй каля 10 км, вядомы як «Рудабельскія вароты».

У баях каля вёскі і наваколлях у 1943-44 гадах загінулі 1100 салдат і 7 партызан. Загінулыя былі пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі. Сярод пахаваных Героі Савецкага Саюза Сяргей Дзям'янавіч Роман і Васіль Міхайлавіч Сідзельнікаў.

Лётчык 790-га знішчальнага авіяцыйнага палка 129-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі 1-я паветранай арміі 2-га Беларускага фронту, малодшы лейтэнант Міхаіл Федасеевіч Луцэнка загінуў 4 кастрычніка 1944 года на тэрыторыі Даманавіцкага раёна. Быў пахаваны ў в. Параслішча, пасля перапахаваны ў в. Любань (пахаванне № 3644).

Спасылкі

Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Любань (Акцябрскі раён)