Ладо Гудыяшвілі (; ) — грузінскі жывапісец і графік. Народны мастак Грузіі (1957) і СССР (1972). Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
Біяграфія Вучыўся ў Школе жывапісу і скульптуры (Тыфліс, 1910—14). У 1919—26 жыў у Парыжы, наведваў Акадэмію Ронсана. Зазнаў уплыў сярэдневяковага грузінскага мастацтва і заходнееўрапейскіх плыней 1920-х гадоў. У 1926—32 прафесар Тбіліскай АМ.
Яго творы насычаны фальклорнымі матывамі, міфалагічнымі і фантастычнымі вобразамі (алегарычныя і сатырычныя карціны, сцэны з жыцця тыфліскай багемы, партрэты, кніжныя ілюстрацыі, тэатр, дэкарацыі). Сярод іх жывапісныя карціны «Рыба Цоцхалі» (1920), «Ніко Пірасмані» (1946), ілюстрацыі да зборніка «Грузінскія народныя песні» Г. Чхіквадзе (1946), да кнігі «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш. Руставалі (2-е выд. 1976) і інш.
Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія Ш. Руставелі (1965).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Грузіі Катэгорыя:Народныя мастакі СССР