Ганчакі — вялікая група парод паляўнічых сабак.
Паляўнічае прызначэнне ганчакоў — адчуваць след чацвераногай дзічыны, гнаць яе брэхам па гэтым слядзе і пераследваць дзічыну альбо да поўнага знясілення, альбо да таго часу, пакуль яна не кінецца на паляўнічага. Ганчакі розных парод падобныя па знешнім выглядзе і спосабе працы. Гэта самая вялікая група сучасных паляўнічых сабак (паводле некаторых дадзеных, звыш 80 парод).
Паляванне з ганчакамі атрымала асаблівае развіццё ў Еўропе ў Сярэднявеччы, асабліва ў Францыі, дзе было выведзена шмат парод ганчакоў, многія з якіх ужо згублены. У Англіі культывавалася парфорснае паляванне і выводзіліся пароды англійскіх ганчакоў для розных відаў палявання хар'еры і біглі для палявання на зайцоў, фоксхаўнды для лісіц, стагхаўнды для аленяў, отэрхаўнды для палявання на выдр, пароды бладхаундаў, якія ідуць па крывавым слядзе параненай жывёлы (напрыклад, басэт-хаўнды) і г.д.). Такая разнастайнасць спецыялізаваных ганчакоў узнікла дзякуючы кельцкім ганчакам, якія з'явіліся ў Еўропе ў VII—V стагоддзях да н.э. Кельцкія ганчакі мелі суцэльную пясочную або карычневую афарбоўку, валодалі яркім інстынктам пераследу жывёлы па яе слядах і выдатнай здольнасцю арыентавацца ў зарасніках і вяртацца да месца, адкуль яны падышлі да жывёлы, а таксама выбіральнасцю ў працы з рознымі жывёламі.
У Беларусі ў стадыі адраджэння знаходзіцца нацыянальная гістарычная парода — беларускі ганчак.
Літаратура
Э.Р.Самусенка. Ганчакі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 31.
Катэгорыя:Паляўнічыя пароды сабак