БелНДПІэнергапрам (поўная назва — Праектнае навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «БелНДПІэнергапрам») — беларуская праектная арганізацыя ў галіне энергетыкі. Размяшчаецца ў Мінску па вул. Раманаўская Слабада, 5а.
Гісторыя Утворана пастановай Савета Міністраў БССР ад 19 лютага 1952 года № 189 як Мінскае аддзяленне Усесаюзнага праектнага інстытута «Прамэнергапраект» на базе праектнай канторы трэста «Белэнергапраектбуд».
22 сакавіка 1974 года загадам Міністэрства энергетыкі і электрыфікацыі СССР ператворана ў Беларускае аддзяленне «УНДПІэнергапрам». 26 сакавіка 1991 года рэарганізавана ў Дзяржаўны Беларускі навукова-даследчы праектна-канструктарскі інстытут «БелУНДПІэнергапрам».
9 чэрвеня 1992 года перайменавана ў Беларускі навукова-даследчы праектна-канструктарскі энергетычны інстытут «БелНДПІэнергапрам». З 9 снежня 1996 года дзейнічала як дзяржаўнае прадпрыемства «БелНДПІэнергапрам». Сучасную назву прадпрыемства атрымала загадам канцэрна «Белэнерга» ад 23 мая 2000 года № 74.
Дзейнасць Прадпрыемства ажыццяўляе комплекснае праектаванне энергетычных аб'ектаў і цеплавых сетак, распрацоўку тэхнічнай дакументацыі, абгрунтаванне інвестыцый і аўтарскі нагляд.
Асноўныя напрамкі дзейнасці: Праектаванне цеплавых электрастанцый (ЦЭЦ, ДРЭС), кацельняў, магістральных цеплавых сетак. Распрацоўка схем цеплазабеспячэння рэгіёнаў і прамысловых вузлоў. Праектаванне гідраэлектрастанцый і водазаборных сістэм. Ацэнка ўздзеяння энергакрыніц на навакольнае асяроддзе і складанне экалагічных пашпартоў. Распрацоўка, мантаж і наладка АСК ТП энергакрыніц. Укараненне парагазавых тэхналогій і сістэм рэгулявання напружання.
Па праектах прадпрыемства пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 49 ЦЭЦ рознай магутнасці, 234 турбаагрэгаты сумарнай магутнасцю больш за 7884 МВт, 15 газавых турбін, 12 ПГУ, 261 энергетычны кацёл і 840 км цеплавых сетак.
Праекты ў Беларусі Па праектах інстытута пабудавана, мадэрнізавана і рэканструявана больш за 30 электрастанцый у Беларусі, у тым ліку: ЦЭЦ: Мінская ЦЭЦ-2, Мінская ЦЭЦ-3, Мінская ЦЭЦ-4, Мінская ЦЭЦ-5, Аршанская ЦЭЦ, Мазырская ЦЭЦ, Наваполацкая ЦЭЦ, Полацкая ЦЭЦ, Пінская ЦЭЦ, Бабруйская ЦЭЦ-1, Лідская ЦЭЦ, Брэсцкая ЦЭЦ, Баранавіцкая ЦЭЦ, Віцебская ЦЭЦ, Светлагорская ЦЭЦ, Гомельская ЦЭЦ-2, Жодзінская ЦЭЦ, Гродзенская ЦЭЦ-2, Магілёўская ЦЭЦ-1, Магілёўская ЦЭЦ-2. ДРЭС і ГЭС: БелДРЭС, Лукомская ДРЭС, Бярозаўская ДРЭС, Гродзенская ГЭС. Міні-ЦЭЦ: Асіповіцкая, Вілейская, Бараньская, Лунінецкая.
Прадпрыемства выконвала работы па выбары пляцоўкі, абгрунтаванні інвестыцый і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе для Беларускай АЭС, а таксама праектавала вытворчую базу і пажарнае дэпо станцыі.
Замежныя праекты У Расіі па праектах «БелНДПІэнергапрам» пабудавана і рэканструявана больш за 40 аб'ектаў, сярод якіх Алексінская ЦЭЦ, Астраханская ДРЭС, Дарагабужская ЦЭЦ, Казанская ЦЭЦ-1, Калінінградская ЦЭЦ-2, Самарская ДРЭС, Саратаўская ДРЭС, Смаленская ЦЭЦ-2, Тамбоўская ЦЭЦ і іншыя.
Таксама па праектах інстытута пабудаваны аб'екты ў краінах далёкага замежжа (Кітай, Іран, М'янма, Нігерыя, Лівія) і былога СССР (Вільнюс, Каўнас, Клайпеда, Кохтла-Ярвэ).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Праектныя арганізацыі Мінска Катэгорыя:Навуковыя інстытуты паводле алфавіта Катэгорыя:Энергетыка Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1952 годзе Катэгорыя:Вуліца Раманаўская Слабада