Аляксандр Хацкевіч () — сучасны беларускі літаратар.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1993 або 1994 годзе ў Віцебску. Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Міжнароднае права» ў 2016 годзе. У 2016 годзе эмігрыраваў у ЗША. Жыве і працуе ў Нью-Ёрку, Філадэльфіі і Вайлдвудзе.
Грае ў гурце «5051».
Творчасць Піша прозу на беларускай, рускай і англійскай мовах. Беларускую ведае са слоўнікам. Аўтар трох п’ес, публікуецца ў літаратурным альманаху беларусаў замежжа «Беларус» (ЗША). У 2021 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» (Мінск) выйшла яго дэбютная кніга — раман «Замак на ўзгорку»Замак на ўзгорку / А. Хацкевіч. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 300 с. ISBN 978-985-7285-01-3, які спалучае элементы хорару і беларускага фальклору, пабудаваны на супрацьпастаўленні гістарычнага мінулага і сучаснасці.
Прызнанне
За апавяданне «Салдат» атрымаў узнагароду ад Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2022 годзе раман «Замак на ўзгорку» трапіў у лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройця. У 2023 годзе з «Замак на ўзгорку» намінаваны на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў катэгорыі «Проза» за кнігі, выдадзеныя ў 2021—2022 гадах.
Крыніцы
Спасылкі
https://genius.com/artists/5051
Катэгорыя:Беларусы ў ЗША