Пэрл Вайсенберг-Аксельрод (1 лістапада 1914, Жалехаў — 2 верасня 2008, Манрэаль) — яўрэйская пісьменніца, мемуарыстка, паэтка, рэдактар родам з Польшчы, нейкі час жыла ў Беларусі.

Дачка пісьменніка і выдаўца Ічэ Вайсенберга, з 1920 года жыла ў Варшаве, дзе ў 1938 годзе дэбютавала ў друку на старонках газет «Хайнт» і «Фолкс-цайтунг», увосень 1939 года жыве ў Беларусі, працавала ў газеце «Бялыстокэр штэрн». Выйшла ў 1939 годзе замуж за паэта Зэліка Аксельрода (рэпрэсаваны, забіты). Знаходзілася ў эвакуацыі ва Узбекістане.

Пасля вайны жыла ў Польшчы, Германіі, Швейцарыі, потым 6 год у Ізраілі, з 1954 года ў Канадзе. Рэдагавала газету «Дос нае ідышэ ворт», якая выдавалася ў Вініпегу. Змяшчала творы ў яўрэйскім друку Тэль-Авіва, Нью-Ёрка, Буэнас-Айрэса, у варшаўскай газеце Г. Смоляра. Аўтар артыкулаў, успамінаў, мастацкай прозы, вершаў, кнігі «І. М. Вайсенберг, яго жыццё і творчасць, 1878—1938» (Манрэаль, 1986). Удзельнічала ў літаратурных вечарах, прысвечаных памяці бацькі, захаваліся іх аўдыязапісы. Аповесць «Дзі вах фун зібм» апублікавана ў перакладзе на іўрыт пад назвай «Мішмар хашыва». Артыкул «Зэлік Аксельрод і заходнія пісьменнікі» — у англійскім перакладзеWEISSENBERG-AKSELROD, PEARL, and Ida Eichler. 1991. “ZELIK AKSELROD AND THE WESTERN WRITERS.” Jewish Quarterly 38 (2): 45–52.. Архіў перададзены ў ІВО.

Памерла ў Манрэалі, пахавана ў Далар-дэ-Арно на могілках Kehal Israel у секцыі яўрэйскага рабочага саюза. У Канадзе жылі таксама яе пляменнікі з дзецьмі. Зноскі

Спасылкі Vaysenberg-Akselrod Perl Pearl Akselrod Obituary YIVO News № 202, 2006, p. 21

Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Мемуарысты