Таццяна Мікалаеўна Мікушына (; нар. , Омск) — расійская пісьменніца тэасофскага кірунку. У 2014 г. заснавала міжнародны грамадскі рух «За маральнасць!» ().

Біяграфія

Адукацыя і праца Т. М. Мікушына нарадзілася 5 студзеня 1958 г. у горадзе Омску. У 1980 г. яна скончыла . Пасля працавала ў канструктарскім бюро інжынерам-канструктарам па распрацоўцы касмічнай тэхнікі, а пасля распаду СССР — галоўным бухгалтарам у малым бізнесе. У 1990-я гады таксама займалася грамадскай работай у якасці кіраўніка арганізацыі па ахове навакольнага асяроддзя (грамадская арганізацыя «Зялёны горад») у г. Омску. У гэты перыяд балатавалася ў гарадскі і абласны Саветы народных дэпутатаў, але не прайшла на выбарах.

Пісьменніцкая і духоўная дзейнасць У 2001 г. Т. Мікушына заснавала духоўна-асветніцкі цэнтр «Сірыюс», накіраванасць якога блізкая да тэасофіі. У 2005 г. выдала сваю першую кнігу «Дабро і Зло. Прыватнае прачытанне „Таемнай Дактрыны“ А. П. Блавацкай» і пачала публікацыю серыі кніг «Слова мудрасці». У 2008 г. Т. Мікушына пабудавала навучальны цэнтр ускрай г. Омска. Увогуле Т. Мікушына з’яўляецца аўтарам блізу 70 кніг (па стане на 2025 год). Яе кнігі былі перакладзеныя і апублікаваныя на 11 мовах.

Грамадская дзейнасць У 2014 годзе Т. Мікушына стала ініцыятарам стварэння Міжнароднага грамадскага руху «За маральнасць!» (). Потым дала пачатак яшчэ шэрагу грамадскіх ініцыятыў.

Катэгорыя:Пісьменніцы_Расіі Катэгорыя:Грамадскія_дзеячы_Расіі Катэгорыя:Нарадзіліся_ў_Омску