Святлана Іосіфаўна Абдулаева (дзяв. Юшкевіч, , в. Ашмянцы, Шчучынскі раён) — беларуская паэтка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Жыццяпіс Скончыла Гродзенскую музычную школу. Працуе ў Навагрудскай дзіцячай школе мастацтваў. Друкавацца пачала ў 1985 годзе. Вершы з’яўляліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Алеся», «Гаспадыня», «Книжный калейдоскоп», у газетах «ЛіМ», «Настаўніцкая газета», «Гродзенская праўда». Піша на беларускай і рускай мовах. Уваходзіць ў склад Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 2018 годзе абраная кіраўніком Наваградзкай арганізацыі ТБМНовы кіраўнік Наваградзкай арганізацыі ТБМ, Наша слова, 24-01-2018.
Многія вершы паэткі пакладзены самадзейнымі кампазітарамі на музыку. Займалася выпускам навагрудскага літаратурнага альманаху «Стольны град».Выйшаў з друку наваградскі літаратурны альманах «Стольны град» № 2, Наша слова, 27 красавіка 2022
Творчасць Аўтарка зборнікаў паэзіі: 2011 — «Музыка дажджу» (Мінск) 2012 — «Тайна времени» (Мінск) 2017 — «В преддверии любви» (Мінск)
Крыніцы
Спасылкі bellit.info: Абдулаева Святлана — праект Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў Падборка вершаў у ЛіМ
Катэгорыя:нарадзіліся ў Шчучынскім раёне Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі