Сяргей Гудзілін (рус. Сергей Гудилин, англ. Siarhei Hudzilin; нар. , Жодзіна, Беларусь) — беларускі фотажурналіст, дакументальны фатограф, медыямастак і медыяактывіст. З 2011 да 2019 год працаваў у газеце «Нашай Ніва». Пасля пратэстаў 2020 года і пагрому незалежных медыя жыве ў вымушанай палітычнай эміграцыі разам з сям’ёй.

Узнагароды і міжнароднае прызнанне Працы Гудзіліна апублікаваныя ў выданнях The New York Times (ЗША), Gazeta Wyborcza (Польша), Lenta.Ru (РФ), Наша Ніва (Belarus), Russian Reporter Magazine Online (Russia), Svenska Dagbladet (Швецыя), Stern Online (Германія), National Geographic (ЗША), РБК (Расія), ELLE (Расія), Meduza (Расія), Forbes (Расія), Forbes (Латвія), The Village (Беларусь).

Уладальнік Гран-пры прэміі Прэс-фота Беларусі (2011). У 2012 Гудзілін атрымаў прызы ў чатырох намінацыях прэміі, у 2013 — у шасці. Лаўрэат беларускай фотапрэміі «Прафота» (2020, у дуэце з Наталляй Лубнеўскай).

У 2014 годзе трапіў у спіс 30 перспектыўных фатографаў свету па версіі амерыканскага часопіса фатаграфічнай індустрыі Photo District News.

У 2016 годзе правёў первую персанальную выставу ў Мінску.

Камерцыйны поспех У 2016 годзе прадаў адзін са сваіх фотаздымкаў у калекцыю прыватнай мастацкай галерэі «Ў», што стала першай зделкай падобнага рода ў гісторыі фатаграфіі ў незалежнай Беларусі. Прададзены фотаздымак быў зроблены падчас выставы «Zabor» у Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску. На выставе «Zabor» выстаўлялася серыя фотаработ Сяргея Гудзіліна, «Супрэматычны горад» прысвечаная барацьбе рэжыма Лукашэнкі з палітычным графіці ў Беларусі. На прададзеным у прыватную калекцыю здымку сфатаграфаваная супрацоўніца музея, якая падыйшла да адной з фатаграфій серыі «Супрэматычны горад» і замазвае на ёй бел-чырвона-белы сцяжок, які з сярэдзіны 1990х застаецца ў Беларусі пад негалоснай (а пасля 2020 — пад поўнай) забаронай. Кошт фатаграфіі застаўся неанансаваны.

Абарона аўтарскіх правоў У красавіку 2021 года Сяргей Гудзілін спагнаў з «Нашай Нівы» 4200 беларускіх рублёў за здымкі, апублікаваныя на сайце выдання без дазволу аўтара. Канфлікт паміж Гудзіліным і галоўным рэдактарам выдання Ягорам Марціновічам цягнуўся з траўня 2020 года і скончыўся спыненнем шматагадовага супрацоўніцтва Гудзіліна с гэтым выданнем.

Прыватнае жыццё Жанаты на адвакатцы Марыі Калесавай-Гудзілінай, выхоўвае дзвюх дачок.

Крыніцы