Тоймі Алатала (; , Савітайпале — , там жа) — фінскі лыжнік, чэмпіён зімовых Алімпійскіх гульняў 1960 года.

Біяграфія Нарадзіўся 4 красавіка 1929 года ў Савітайпале (Фінляндыя).

На Алімпійскіх гульнях 1960 года ў Скво-Вэлі заваяваў залаты медаль эстафеце, у якой ён бег першы этап і завяршыў яго на другім месцы, прайграўшы 7 секунд шведу Ларсу Олсану. На наступных этапах партнёры Алатала па камандзе вывелі Фінляндыю на першае месца. У астатніх гонках алімпійскага турніру быў 23-м у гонцы на 15 км і 7-м у гонцы на 30 км.

На чэмпіянатах свету ў сваёй кар’еры ўдзелу не браў.

На чэмпіянатах Фінляндыі перамагаў тры разы, у тым ліку: два разы ў гонках на 15 км і адзін раз у эстафеце. У час і пасля завяршэння спартыўнай кар’еры служыў у паліцыі.

Памёр 4 мая 2014 года ў Савітайпале пасля працяглай хваробы.

Крыніцы

Катэгорыя:Лыжнікі Фінляндыі