Мікалай Карнілавіч Бржэскі () — эканаміст, публіцыст у Расійскай імперыі.

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску, дзе скончыў мясцовую гімназію. Вучыўся на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Студэнтам 4-га курса атрымаў прэмію і залаты медаль за конкурсную працу «Дзяржаўныя даўгі Расіі…».

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1886 годзе атрымаў пасаду ў Міністэрстве фінансаў Расійскай імперыі. 3 1891 года працаваў рэферэнтам у канцылярыі Дзяржаўнага Савета. У 1893 годзе стаў членам тарыфнага і гандлёва-прамысловага камітэта Міністэрства фінансаў і адначасова намеснікам дэпартамента ўскосных падаткаў.

Выбаршчыкі ад Мінскай губерні хацелі выбраць яго сваім дэпутатам у 1-ю Дзяржаўную думу Расіі, але М. Бржэскі саступіў гэта месца больш вядомым і папулярным кандыдатам. У 1909 годзе ахвяраваў сваю бібліятэку (каля 3 тыс. тамоў літаратуры па фінансавых пытаннях) Віленскаму таварыству сяброў навук, якое аддзячыла наданнем яму тытула члена-пратэктара.

Аўтар прац «Падатковая рэформа: французскія тэорыі XVIII ст.» (магістэрская дысертацыя) і «Кругавая парука сельскіх суполак…» (1887, у 1897 годзе за яе М. Бржэскаму прысвоена ступень доктара фінансавага права), нарыса аб прававым становішчы сельскіх суполак. Быў рэдактарам юбілейнага выдання «Стагоддзе Міністэрства фінансаў», у якім змясціў гістарычны агляд заканадаўства аб ускосных падатках.

Памёр ў Расіенскім павеце. Пахаваны ў Вільні.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Эканамісты Расійскай імперыі