Дзень Перамогі ў Еўропе ( або ) — свята, падчас якога некаторыя краіны, якія ўваходзілі ў склад СССР, а таксама саюзнікі ў Другой сусветнай вайне, такія як ЗША, Вялікабрытанія, і большасць краін Заходняй Еўропы адзначаюць дзень капітуляцыі Германіі і, адпаведна, завяршэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Афіцыйна адзначаўся толькі адзін раз — 8 мая 1945 года.

Гісторыя свята Тэрмін «VE Day» узнік яшчэ ў верасні 1944 года ў чаканні перамогі над Германіяй.

30 красавіка 1945 года правадыр нацысцкай Германіі Адольф Гітлер скончыў жыццё самагубствам падчас бітвы за Берлін. На пасадзе прэзідэнта і вярхоўнага галоўнакамандуючага Германіі яго змяніў Карл Дзёніц. Адміністрацыя на чале з Дзёніцам вядомая як Фленсбургскі ўрад.

7 мая 1945 года ў 02:40 (па сярэднееўрапейскім часе) у Рэймсе германскі генерал Альфрэд Ёдль падпісаў Акт капітуляцыі Германіі. Акт аб капітуляцыі прынялі: ад саюзнага боку — генерал , ад СССР — савецкі генерал-маёр (прадстаўнік Сталіна пры саюзным камандаванні). Капітуляцыя нацысцкай Германіі ўступіла ў сілу 8 мая ў 23:01 (па сярэднееўрапейскім летнім часе), або 9 траўня ў 00:01 па маскоўскім часе.

У гэты дзень, 8 мая 1945 года, у многіх гарадах Еўропы былі праведзены шырокамаштабныя ўрачыстасці. У Лондане велізарная колькасць людзей сабралася на Трафальгарскай плошчы і каля Бакінгемскага палаца, дзе кароль Георг VI, прынцэса Лізавета і Уінстан Чэрчыль выйшлі на балкон і віншавалі людзей.

У ЗША прэзідэнт Гары Трумэн прысвяціў перамогу памяці свайго папярэдніка, які памёр менш чым за месяц да перамогі, Франкліна Д. Рузвельта, які, паводле яго слоў, быў адданы справе перамогі ў вайне. Сцягі ў ЗША заставаліся прыспушчаныя да 12 мая, калі скончылася жалоба па Рузвельце.

Дзве капітуляцыі

Акт аб капітуляцыі Трэцяга рэйха, падпісаны ў Рэймсе 7 мая 1945 года, не задаволіў Сталіна, і Суслапараў атрымаў вымову ад Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Кіраўнік СССР распарадзіўся, каб маршал Жукаў прыняў агульную капітуляцыю ў Берліне ад прадстаўнікоў відаў узброеных сіл нацыстаў. 8 мая ў 23:43 (па маскоўскім часе) капітуляцыя была падпісана ў другі раз, спыненне агню — з 0:01 9 мая. На гэты раз яна была падпісана Жукавым — з савецкага боку, а з нямецкага яе падпісаў генерал-фельдмаршал У. Кейтэль і прадстаўнікі люфтвафэ і кригсмарыне. Акрамя таго, паставілі свае подпісы пад дакументам прадстаўнікі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі.

У Савецкім Саюзе першы акт аб капітуляцыі назвалі «Папярэдні пратакол аб капітуляцыі Германіі», прызнаўшы актам аб капітуляцыі дакумент, падпісаны 9 мая ў Карлсхорсце пад Берлінам у будынку сталовай ваенна-інжынернага вучылішча. Адпаведна і Дзень Перамогі сталі святкаваць у СССР днём пазней (9 траўня), чым у іншых краінах антыгітлераўскай кааліцыі .

Гл. таксама

Дзень Перамогі — 9 мая Дзень Перамогі над Японіяй () — 15 жніўня і 2 верасня Дзень вызвалення (Нідэрланды) Дні памяці і прымірэння Акт капітуляцыі Германіі Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939—1945 гадоў

Крыніцы

Спасылкі

Зварот І. В. Сталіна да народа 9 мая 1945 года

Катэгорыя:Святы 8 мая Катэгорыя:Май 1945 года