Бабру́йская мінера́льная крыні́ца — радовішча мінеральных водаў на правым беразе ракі Бярэзіны ў горадзе Бабруйску.
Гісторыя Мінеральная вада ўпершыню была ўскрыта ў 1929 годзе ў пясчаніках верхнепратэразойскага ўзросту на глыбіні 271—290 м. У 1938—1941 гадах вада выкарыстоўвалася гарадской бальнеалячэбніцай. У перыяд з 1961 па 1971 год былі пройдзены яшчэ чатыры свідравіны.
Характарыстыка Мінеральныя воды выяўлены свідравінамі на глыбіні 150—457 м у нароўскіх вапняках сярэднедэвонскага і пясчаніках верхнепратэразойскага ўзросту. Мінералізацыя павялічваецца з глыбінёй ад 3,4 да 26,6 г/л.
Да глыбіні 200 м воды з’яўляюцца хларыдна-сульфатнымі кальцыева-натрыевымі, глыбей — хларыдна-натрыевымі. Тэмпература вады складае 8—15 °C. Дэбіт свідравін пры апрабаванні вагаецца ад 0,8 да 17,3 м³/гадз. П’езаметрычны ўзровень знаходзіцца на глыбіні 0,8—10,9 м ад зямной паверхні, часам назіраецца самавыліванне.
Выкарыстанне Вада Бабруйскай мінеральнай крыніцы з’яўляецца блізкім аналагам мінеральных водаў курортаў Старая Руса, Кашын і Друскінінкай. Выкарыстоўваецца ў лячэбных мэтах у санаторыі імя У. І. Леніна ў Бабруйску як пітная (з мінералізацыяй 6,6 г/л) і для ваннаў (з мінералізацыяй 19,4 г/л).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Радовішчы Беларусі Катэгорыя:Геалогія Беларусі Катэгорыя:Бабруйск Катэгорыя:Радовішчы мінеральных водаў