Сі́лас (, множны лік ад — падземнае памяшканне, яма для захоўвання зерня) — кансерваваная без доступу паветра зялёная маса раслін, сакаўны корм.
Для сіласавання выкарыстоўваюць сіласныя культуры, дзікарослыя травы, бацвінне, караняплоды і іншыя віды расліннай сыравіны.
Расліны здрабняюць, закладваюць слаямі ў сіласасховішча, утрамбоўваюць і ізалююць ад паветра зямлёй, глінай або сінтэтычнай плёнкай. У такіх умовах хутка размнажаюцца малочнакіслыя бактэрыі, якія раскладаюць цукры з утварэннем малочнай кіслаты і прыгнечваюць анаэробныя маслянакіслыя і гніласныя працэсы.
Адрозніваюць просты і камбінаваны сілас; часам яго гатуюць з падвяленых (да 70 % вільгаці) раслін. Якасны сілас мае прыемны пах (квашанай капусты, мочаных яблыкаў, фруктовы), кіславаты смак, жоўта-зялёны колер і рыхлую структуру. У ім захоўваюцца пажыўныя рэчывы (акрамя цукру) і вітаміны.
Сілас уваходзіць у кармавы рацыён сельскагаспадарчых жывёл, паляпшае іх страваванне і засвойванне іншых, асабліва грубых кармоў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кармавыя культуры Катэгорыя:Сельская гаспадарка Катэгорыя:Кансервацыя прадуктаў