Лату́шка, ла́тка — традыцыйны ганчарны выраб у беларусаў і іншых славянскіх народаў.
Глыбокая гліняная пасудзіна з шырокім тулавам і вусцем; гартаваная, радзей паліваная. Выкарыстоўвалася для гатавання ежы, часта замест сталовай міскі для вадкіх страў, а таксама для разліўкі студзіны.
У Беларусі ў канцы XIX — першай палове XX стагоддзя латушкі выраблялі прамасценныя з круглым або падоўжаным (авальным) дном (паўночныя і заходнія раёны) або з пукатымі сценкамі накшталт міскі (Падняпроўе). З масавага ўжытку выйшлі ў першай палове XX стагоддзя.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Посуд Катэгорыя:Кераміка Беларусі