Лукаш Гурніцкі (; 1527—1603 гг.) — польскі паэт і празаік, значная частка жыцця якога была звязаная з ВКЛ.
Біяграфія Нарадзіўся ў Асвенцыме ў сям’і незаможных мяшчанаў, пачаткова меў прозвішча Гура. Выхаванне і пачатковую адукацыю атрымаў ад свайго дзядзькі, паэта і гуманіста С. Гансёрка, клірыка каралеўскай капліцы на Вавелі. Служыў каралеўскім віцэ-канцлерам С. Мацееўскаму і Я. Пшэбыскаму, а таксама кракаўскаму біскупу А. Зэбжыдоўскаму. У 1557-59 гадах вучыўся ў Падуанскім універсітэце (Італія), дзе прасякнуўся гуманістычнымі ідэямі. Вярнуўшыся ў Польшчу ў 1559 годзе, стаў каралеўскім сакратаром і бібліятэкарам, у 1561 годзе быў узведзены ў шляхецтва (гл. Набілітацыя), атрымаў прозвішча Гурніцкі і быў прыняты да герба «Агеньчык». Атрымаў Тыкоцінскае староства (1571) і Васількоўскае староства (1579).
Аўтар кнігі «Прыдворны польскі» (Dworzanin Polski, Кракаў, 1565), якая была перапрацоўкай і перакладам славутага на ўсю тагачасную Еўропу італьянскага твора Бальтазара Кастыльёні (Il Cortegiano, 1528). Перакладчык тэкстаў старажытнарымскага філосафа Сенекі (I ст. н. э.)., аўтар палітычных памфлетаў «Размова паміж палякам і італьянцам», «Шлях да сапраўднай свабоды» (апублікаваныя пасмяротна ў 1616 і 1650 гадах), дзе выступаў як прыхільнік моцнай каралеўскай улады і асуджаў так званую «залатую шляхецкую вольнасць». Напісаў гістарычную хроніку, якая ахоплівае падзеі ў Польскай Кароне з 1538 па 1572 год (апублікаваная пасмяротна, Кракаў, 1637). Апублікаваў у лацінскай транскрыпцыі ўрывак з Бібліі, верагодна, з Астрожскай Бібліі, прытрымліваючыся ўкраінскай фанетыкі .
Гурніцкі лічыцца адным з найлепшых польскіх пісьменнікаў XVI стагоддзя. Яго кніга «Прыдворны польскі» шмат разоў перакладалася на канцылярскую мову ВКЛ, была шырока вядомай на ўкраінскіх і беларускіх землях і захоўвалася ў бібліятэках яшчэ ў XVIII стагоддзі .
Літаратура
Stanisław Bodniak, Karta z bibljotekarskich i starościńskich zajęć Górnickiego, Kraków 1928; Bronisław Czarnik, Żywot Łukasza Górnickiego, Lwów 1883; Ignacy Kozielewski, Łukasz Górnicki: studium historyczno-literackie, Lwów 1929; Jakub Zdzisław Lichański, Łukasz Górnicki, Wrocław 1982, ISSN 0077-6181; Jakub Zdzisław Lichański, Łukasz Górnicki: sarmacki Castiglione, Warszawa 1998, ISBN 83-7181-015-6; Rafał Lowenfeld, Łukasz Górnicki, jego życie i dzieła: przyczynek do dziejów humanizmu w Polsce, Warszawa 1884; Łukasz Górnicki i jego czasy, pod red. B. Noworolskiej i W. Steca, Białystok 1993; Łukasz Górnicki i jego włoskie inspiracje, pod red. P. Salwy, Warszawa 2005, ISBN 83-89100-67-3; Roman Pollak, Górnicki Łukasz (1527-1603), w: Polski Słownik Biograficzny, t. VIII, cz. 3, z. 38, Wrocław 1960;
Заўвагі
Катэгорыя:Старосты тыкоцінскія Катэгорыя:Старосты васількаўскія Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Паэты XVI стагоддзя Катэгорыя:Паэты XVII стагоддзя Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Пісьменнікі XVI стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі XVII стагоддзя Катэгорыя:Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле Катэгорыя:Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Памерлі ў Тыкоціне Катэгорыя:Памерлі ў 1603 годзе Катэгорыя:Памерлі 22 ліпеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў Асвенціме Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1527 годзе