Аддзяленне палітэканоміі БДУ, або аддзяленне палітычнай эканоміі БДУ — аддзяленне, якое існавала ў 1966—1999 гадах у складзе юрыдычнага, гістарычнага і філасофска-эканамічнага факультэта БДУ і адыграла ключавую ролю ў захаванні і развіцці ўніверсітэцкай эканамічнай адукацыі ў БДУ.

Гісторыя 1 лістапада 1921 г. на трох факультэтах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — рабочым, медыцынскім і грамадскіх навук — пачаліся рэгулярныя заняткі для 1390 студэнтаў. Факультэт грамадскіх навук меў задачай рыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне гаспадаркі, педагогікі, права і мовазнаўства.З АРТЫКУЛА С. Я. ВАЛЬФСОНА АБ ДЗЕЙНАСЦІ ФАКУЛЬТЭТА ГРАМАДСКІХ НАВУК БДУ (Вестник Наркомпроса ССРБ. 1922. № 3. С. 13—14.) Вядома пра існаванне кафедр: рускай гісторыі; гісторыі Беларусі; усеагульнай гісторыі; гісторыі рэлігіі; гісторыі літаратуры рускай і беларускай; псіхалогіі і педагогікі; філасофскіх навук; гісторыі рускай мовы; гісторыі матэрыялізму; эканамічных навук; гісторыі мастацтва; юрыдычных навук; гісторыі яўрэяў; яўрэйскай літаратуры і мовы; беларускай мовы.

У 1922 годзе са складу факультэта грамадскіх навук быў утвораны педагагічны факультэт БДУ, а на самім факультэце засталіся эканамічнае і прававое аддзяленні. Вядома пра існаванне кафедр: дыялектычнага матэрыялізму; грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу; адміністрацыйнага права; дзяржаўнага права; таваразнаўства; міжнароднага права; эканамічнай палітыкі; сацыялогіі і першабытнай культуры; гісторыі народнай гаспадаркі Заходняй Еўропы; статыстыкі; народнай гаспадаркі Расіі і Беларусі; гісторыі расійскага і літоўска-беларускага права; крымінальнага права; крымінальнага працэсу; гісторыі інстытутаў прыватнага права; бухгалтэрыі і рахунказнаўства; прыкладной эканомікі; палітычнай эканоміі; агульнай тэорыі права; гісторыі права.ФАКУЛЬТЭТ ФIЛАСОФII I САЦЫЯЛЬНЫХ НАВУК — факультэт, які фарміруе сэнсы

У 1924 годзе было прынята рашэнне аб закрыцці факультэта грамадскіх навук.З ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ БЮРО ЦК КП(б)Б 24—25 ліпеня 1924 г. (НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 3. Спр. 3. Л. 245. Машынапіс. аўтогр.) 25 жніўня 1925 года факультэт грамадскіх навук быў рэарганізаваны ў факультэт права і гаспадаркі БДУ (прававое і эканамічнае аддзяленні).Першыя крокі па аднаўленню вышэйшай юрыдычнай адукацыі на Беларусі

У 1927 годзе ў складзе факультэта права і гаспадаркі БДУ былі кафедры: гісторыі народнай гаспадаркі; палітычнай эканоміі; статыстыкі; прыкладной эканомікі; рахункавых навук; кааперацыі; фінансавых навук; таваразнаўства і тэхналогіі; гісторыі права; дзяржаўнага права СССР і БССР; грамадзянскага права; карнага права; адміністрацыйнага права.З ПРАТАКОЛА № 25 ПАСЯДЖЭННЯ ПРАЎЛЕННЯ БДУ 18 красавіка 1928 г. (НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 272. Л. 118—120. Машынапіс. аўтогр.)

У 1927 годзе адкрываецца аспірантура па эканоміцы. ИСТОРИЯ ЭКОНОМИЧЕСКОГО ФАКУЛЬТЕТА БГУ У адпаведнасці з пастановай СНК БССР ад 08.06.1927 БДУ было дадзена права прымаць да абароны доктарскія дысертацыі (вучоная ступень кандыдата навук была ўведзена толькі ў 1934 годзе).Установа вышэйшай юрыдычнай адукацыі БССР

У 1930 (паводле некаторых звестак — у 1929) факультэт гаспадаркі і права быў падзелены на факультэт савецкага будаўніцтва і права (савецкага права і будаўніцтва) і факультэт народнай гаспадаркі БДУ.

У 1931 годзе на аснове факультэта народнай гаспадаркі былі створаны тры эканамічныя інстытуты — планава-эканамічны, фінансава-эканамічны і інстытут спажывецкай кааперацыі, — якія ў 1933 г. былі выдзелены з БДУ і аб’яднаны ў Інстытут народнай гаспадаркі (цяпер БДЭУ), куды перайшлі працаваць многія выкладчыкі-эканамісты БДУ.

У 1934 у складзе БДУ быў утвораны гістарычны факультэт.

Па стане на 1 сакавіка 1941 на гістарычным факультэце БДУ існавалі чатыры гістарычныя кафедры — гісторыі старажытнага свету (утворана ў 1938 г.), гісторыі сярэдніх вякоў (1938 г.), гісторыі новага часу (1937 г.), гісторыі СССР (1937 г.) і тры сацыяльна-эканамічныя кафедры — асноў марксізму-ленінізму (1938 г.), палітычнай эканоміі (1940 г.), філасофіі (створана ў пачатку 1941 г.).Гісторыя БДУ 1940—1950

З 1933 па 1966 гады ў БДУ выкладчыкі-эканамісты забяспечвалі чытанне курса «Палітычная эканомія» для студэнтаў усіх факультэтаў. Курс складаўся з 2 частак: палітычная эканомія сацыялізму і палітычная эканомія капіталізму. У верасні 1940 г. была створана кафедра палітычнай эканоміі, першым яе загадчыкам стаў прафесар Абрам Іосіфавіч Лур’е. У 1947 годзе ён заснаваў у БДУ падрыхтоўку да аспірантаў па палітычнай эканоміі. З 1948 па 1965 кафедрай загадваў Уладзімір Антонавіч Тамашэвіч. За перыяд з 1947 па 1966 на кафедры было абаронена каля 20 кандыдацкіх дысертацый.

У 1966 па ініцыятыве новага загадчыка кафедры палітэканоміі Сцяпана Яфімавіча Янчанкі пры юрыдычным факультэце было адкрыта аддзяленне палітэканоміі. За 1971—1999 аддзяленне палітычнай эканоміі, а затым — эканамічнай тэорыі падрыхтавала больш за 1000 спецыялістаў.

У 1969 свет пабачыў першы нумар навуковага часопіса «Веснік Беларускага ўніверсітэта імя У. І. Леніна». Выданне пачынае серыя «Гісторыя, філасофія, эканоміка, права». Усяго запланавана 4 серыі.Гісторыя БДУ 1960—1970

У 1972 г. кафедра палітычнай эканоміі была падзелена на дзве: кафедру палітычнай эканоміі прыродазнаўчых факультэтаў і кафедру палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў. Першай стаў кіраваць прафесар С. М. Малінін, другой — дацэнт В. К. Драчоў. Кафедра палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў курыравала навучальны працесс на аддзяленні палітычнай экономіі, якое было пераведзена з юрыдычнага на гістарычны факультэт.Гісторыя БДУ 1970—1975

У 1989 годзе на базе аддзялення філасофіі, аддзялення палітэканоміі і аддзялення сацыялогіі ствараецца філасофска-эканамічны факультэт БДУ.Об истории кафедры социологии

У 1991 кафедра палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў была перайменавана ў кафедру эканамічных навук БДУ і ўвайшла ў склад філасофска-эканамічнага факультэта. Яе ўзначаліў прадстаўнік першага выпуску аддзялення палітэканоміі, праф. Л. М. Давыдзенка. Аддзяленне палітычнай эканоміі перайменаванна ў аддзяленне эканамічнай тэорыі.Гісторыя БДУ 1985—1994Экономический факультет: от достижений к фундаментальности: к 20-летию со дня образования / под общ. ред. А. А. Королевой. — Минск : Изд. центр БГУ, 2019. — 123 с.

У структуры філасофска-эканамічнага факультэта вялася падрыхтоўка студэнтаў па сямі спецыяльнасцях як эканамічнага, так і сацыяльна-філасофскага профілю, што не магло не выклікаць сур’ёзных цяжкасцяў у планаванні і аптымальнай арганізацыі навучальнага працэсу. У выніку паўсталі падставы для сур’ёзнай рэарганізацыі — падзелу філасофска-эканамічнага факультэта на два самастойных — эканамічны і філасофіі і сацыяльных навук, што і адбылося 1 сакавіка 1999 г.

Вядомыя выпускнікі Аляксей Васільевіч Данільчанка Леанід Мікалаевіч Давыдзенка Пётр Сяргеевіч Лямешчанка Людміла Мікалаеўна Гразнова

Вядомыя выкладчыкі Абрам Іосіфавіч Лур’е Уладзімір Антонавіч Тамашэвіч Сцяпан Яфімавіч Янчанка

Крыніцы

Спасылкі ИСТОРИЯ ЭКОНОМИЧЕСКОГО ФАКУЛЬТЕТА БГУ Экономический факультет: от достижений к фундаментальности: к 20-летию со дня образования / под общ. ред. А. А. Королевой. — Минск : Изд. центр БГУ, 2019. — 123 с.

Катэгорыя:Гістарычны факультэт БДУ Катэгорыя:Юрыдычны факультэт БДУ Катэгорыя:Эканамічная адукацыя Катэгорыя:Палітычная эканомія Катэгорыя:З’явіліся ў 1966 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1999 годзе Катэгорыя:1966 год у Мінску