Карале́ўшчына — у Каралеўстве Польскім і Рэчы Паспалітай непасрэдныя ўладанні дзяржавы ў асобе манарха.
З XV стагоддзя каралеўшчыны часта аддаваліся ў трыманне прыватным асобам (дзяржаўцам, старастам, намеснікам, цівунам) як дзяржавы, староствы, а часцей — у заклад (заставу).
У ВКЛ назва «каралеўшчына» ўжывалася для абазначэння велікакняжацкіх уладанняў і стала пашыранай пасля Люблінскай уніі 1569 года. У канцы XVI стагоддзя некаторыя каралеўшчыны былі вылучаны для задавальнення патрэб каралеўскага двара і каралеўскага скарбу; яны атрымалі назву эканомій.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Зямельныя адносіны Катэгорыя:Рэч Паспалітая Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае