Алена Філатава (вядомая пад псеўданімам Хэлен Мінская) — беларуская грамадская і палітычная актывістка, праваабаронца, блогерка і валанцёрка. Член партыі «Народная Грамада», дзе займала пасаду выконваючай абавязкі генеральнага сакратара (2024—2025).

Біяграфія У 2020 годзе ў сувязі з палітычным пераследам пакінула Беларусь і пераехала ва Украіну. Займалася дапамогай беларускім уцекачам. Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну засталася ў краіне і заснавала «Дабрачынны фонд Хелен Мінскай» для дапамогі беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку Украіны.

З’яўляецца кіраўніцай праектаў «Антыкрызісны цэнтр Беларускі Дом» і «Права діють» (). Пастаянны і ўпаўнаважаны прадстаўнік каманды Мікалая Статкевіча ва Украіне.

Палітычная дзейнасць З’яўляецца актыўным членам партыі «Народная Грамада». Пасля арышту лідара партыі Мікалая Статкевіча і вымушанай эміграцыі часткі актывістаў, Філатава стала адной з ключавых фігур у замежнай структуры партыі. Выконвала абавязкі генеральнага сакратара партыі.

У студзені 2024 года прадстаўляла «Народную Грамаду» на сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАРЕ) у Страсбуры, дзе выступала з дакладамі пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, сітуацыю з палітвязнямі і русіфікацыю.

У 2024 годзе ўвайшла ў склад Выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання. Удзельнічала ў прыняцці рашэнняў аб зняцці спісу «Закон і правапарадак» на чале з Аляксандрам Азаравым з выбараў.

У верасні 2025 года, пасля вызвалення палітвязня і былога генеральнага сакратара партыі Сяргея Спарыша, Філатава заявіла пра перадачу яму сваіх паўнамоцтваў. Аднак ужо ў лістападзе 2025 года паміж імі ўзнік публічны канфлікт. Пасля таго як Спарыш павіншаваў з днём нараджэння Віктара Бабарыку, Філатава абвінаваціла яго ў прарасійскай пазіцыі і заявіла пра зняцце з пасады генеральнага сакратара. Спарыш, у сваю чаргу, абвінаваціў Філатаву і Вільскага ва ўзурпацыі ўлады ў партыі.

У лістападзе 2025 года стала ўдзельніцай «Сходу неабыякавых» у Вільні — форуму праціўнікаў Офіса Святланы Ціханоўскай, арганізаванага Яўгенам Вільскім, Георгіем Дзмітруком і Віталем Савюком. На сходзе выступіла з прамовай пра прынцыпы пабудовы новай «Беларускай нацыянальнай кааліцыі».

Праваабарончая дзейнасць Актыўна займаецца праваабаронай, асаблівую ўвагу надае падтрымцы палітвязняў. З’яўлялася апякункай палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк у рамках праекта палітшэфства, называючы сябе яе «голасам на волі».

Крыніцы

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Катэгорыя:Праваабаронцы Беларусі Катэгорыя:Эмігранты з Беларусі Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Беларусі