Янаўскае — вадасховішча ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Размешчана на рацэ Лоша (прыток Ашмянкі), за 1 км на ўсход ад горада Астравец, каля былога хутара Янова, цяпер у межах вёскі Ізабеліна (Астравецкі раён). Пабудавана ў 1955 годзе.

Плошча 1,1 км², даўжыня 7,7 км, максімальная шырыня 0,4 км, максімальная глыбіня 7,5 м. Аб’ём вады 2,27 млн м³.

Плошча вадазбору 329 км², вадазбор — слабаўзгорыстая раўніна (разаранасць 4,5 %, залесенасць 19 %, забалочанасць 10 %).

Сярэдні гадавы сцёк больш за 92 млн м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,5 м. Берагі высокія, месцамі да 10 м. Востраў плошчай 0,2 га.

Рэчышчавае, сутачнага рэгулявання. Збудаванні гідравузла: плаціна (даўжыня 150 м, адноўлена ў 1996), прырэчышчавая Янаўская ГЭС (адноўлена ў 1998), вадаскід, адводны канал (даўжыня 26 м). Выкарыстоўваецца для энергетычных мэт, рэкрэацыі, аматарскага рыбалоўства.

Спасылкі

Катэгорыя:Басейн Ашмянкі Катэгорыя:Вадасховішчы Астравецкага раёна Катэгорыя:1955 год у Беларусі