Lichenomphalia — род ліхенізаваных грыбоў — базідыяміцэтаў з сямейства . Фітабіёнты — водарасці роду .

Апісанне

Пладовыя целы шапканожкавыя. Шапка да 1,5 см у дыяметры, у маладым узросце выпуклай, затым плоскай і уціснутай формы, гіграфанная, бледная або яркая, з адносна гладкай паверхняй. Гіменафор пласціністы, пласцінкі сыходныя на ножку. Ножка да 3 см даўжынёй, гіграфанная, з гладкай або варсістай паверхняй, афарбаванай у ружаватыя або карычняватыя тоны. Покрыва адсутнічае. Споры гіялінавыя, яйцападобнай, міндалепадобнай, кропляпадобнай або эліптычнай формы. Базідыі амаль цыліндрычнай формы, двух- або чатырохспоравыяОпределитель лишайников России / отв. ред. Н. С. Голубкова. — СПб.: Наука, 2008. — Т. 10. Agyriaceae, Anamylopsoraceae, Aphanopsidaceae, Arthrorhaphidaceae, Brigantiaeaceae, Chrysotrichaceae, Clavariaceae, Ectolechiaceae, Gomphillaceae, Gypsoplacaceae, Lecanoraceae, Lecideaceae, Mycoblastaceae, Phlyctidaceae, Physciaceae, Pilocarpaceae, Psoraceae, Ramalinaceae, Stereocaulaceae, Vezdaeaceae, Tricholomataceae. — 515 с..

Экалогія Большая частка відаў распаўсюджана ў раёнах з прахалодным горным ці арктычным кліматам, некаторыя на раўнінах або ў паўднёвых горных лясах. Растуць на торфе, перагноі, раслінных рэштках, лішайніках і мохах, нярэдка ў вільготных месцах.

Віды У род ўключаюць каля 8 відаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Лішайнікі Катэгорыя:Роды грыбоў Катэгорыя:Агарыкальныя