Пётр Ісакавіч Масік (; 13 жніўня 1908, Канатоп — 1993, Бендэр) — савецкі ваенны дзеяч, камандзір палка.

Біяграфія Масік Пётр Ісакавіч (Іванавіч) нарадзіўся 13 жніўня 1908 года ў горадзе Канатоп, цяпер Сумскай вобласці.

У 1930—1956 гадах служыў у РСЧА, затым у Савецкай Арміі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны — камандзір 85-га пантонна-маставога батальёна, затым 4-га асаблівага матарызаванага пантонна-маставога палка.

Баявы шлях 4-га асаблівага матарызаванага пантонна-маставога палка, якім камандаваў Пётр Масік, пачаўся на Волзе. Улетку 1944 года гэта фарміраванне вызначылася падчас аперацыі па вызваленні Беларусі «Баграціён», у тым ліку і ў баях на тэрыторыі Жлобінскага раёна. Так, 5-15 чэрвеня 1944 года, незадоўга да вызвалення Жлобіна, на поўнач ад вёскі Чырвоная Горка байцы палка збудавалі праз раку Днепр мост пад цяжкую тэхніку даўжынёй 125 м. Полк таксама наводзіў пантонныя масты ў іншых месцах, у тым ліку і ў раёне Стрэшына.

2 ліпеня 1944 года Вярхоўным Галоўнакамандуючым 4-му асабліваму матарызаванаму пантонна-маставому палку было прысвоена ганаровае найменне «Жлобінскі».

Далейшы шлях палка, якім камандаваў Пётр Масік, прайшоў праз Польшчу і скончыўся ў Берліне.

Баявыя заслугі Пятра Масіка былі адзначаны рознымі ўзнагародамі: двума ордэнамі Айчыннай вайны; чатырма — Чырвонага Сцяга; трыма — Чырвонай Зоркі; ордэнамі Кутузава і Суворава; шматлікімі медалямі, у тым ліку «За баявыя заслугі», «За абарону Каўказа», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна» і іншыя.

Службу ў войску Пётр Масік скончыў 19 студзеня 1956 года. Выйшаў у адстаўку ў званні «палкоўнік».

Памёр у 1993 годзе. Пахаваны на барысаўскіх могілках горада Бендэр.

Узнагароды і званні

Ордэн Чырвонай Зоркі (3) Ордэн Суворава III ступені (кастрычнік 1943 года) Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Чырвонага Сцяга (4) Ордэн Кутузава III ступені (ліпень 1944 года) Медаль «За абарону Каўказа» (5) Медаль «За ўзяцце Берліна» Медаль «За вызваленне Варшавы» Медаль «За баявыя заслугі» (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 03.11.1944 № 219/135) Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» «Крыж Храбрых» (студзень 1945 года) Медаль «Перамогі і Свабоды» (кастрычнік 1945 года) Медаль «За Одру, Нісу і Балтыку» (май 1946 года) Званне «Ганаровы грамадзянін горада Жлобіна» (1969). Прысвоена ў 1969 годзе, калі адзначалася 25-годдзе вызвалення Жлобінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Памяць

Матэрыялы, прысвечаныя П. І. Масіку, захоўваюцца ў Жлобінскай цэнтральной раённай бібліятэкі імя М. К. Крупскай і Жлобінскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Крыніцы

Спасылкі

Масик Петр Исаакович. Слайд-портрет «Знаем. Помним. Гордимся». 13 августа исполняется 115 лет со дня рождения почётного гражданина города Жлобина Петра Масика . // Жлобинская газета «Новы дзень».

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Жлобіна