Мітрафан Лук'янавіч Слабадзян (22 лістапада 1918 — 29 кастрычніка 1984) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1946).
Біяграфія Мітрафан Слабадзян нарадзіўся 22 лістапада 1918 года ў вёсцы Піліпы (цяпер — Красыліўскі раён Хмяльніцкай вобласці). Пасля заканчэння шасці класаў школы і бухгалтарскіх курсаў працаваў у калгасе. У 1939 годзе Слабадзян быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лістапада 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Да лютага 1945 года гвардыі капітан Мітрафан Слабадзян быў парторгам 59-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 17-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 2-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас Вісла-Одэрскай аперацыі. У складзе свайго палка Слабадзян удзельнічаў у штурме магутнага ўмацаванага пункта праціўніка Альт-Прыбкоў. У крытычны момант бою ён замяніў сабой выбыўшага са строю камандзіра эскадрону і на чале яго паспяхова выканаў баявую задачу. У тых баях праціўнік страціў больш за 100 салдат і афіцэраў і вялікая колькасць баявой тэхнікі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за «Мужнасць і гераізм у баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі капітан Мітрафан Слабадзян быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 9038.
Пасля заканчэння вайны Слабадзян працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1953 годзе ён скончыў Ленінградскае пяхотнае вучылішча. У 1972 годзе ў званні палкоўніка Слабадзян быў звольнены ў запас. Жыў і працаваў у Рызе. Памёр 29 кастрычніка 1984 года.
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза — Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года. Ордэн Леніна Медаль «Залатая Зорка»
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.
Памяць
Ганаровы грамадзянін горада Хойнікі (1979). Імя М. Л. Слабадзяна на Алеі ганаровых грамадзян Хойніцкага раёна. Алея размешчана ў горадзе Хойнікі (Гомельская вобласць).
Крыніцы
Літаратура
Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2. Гордость и слава Подолии. Львов, 1985. Севрюгов С. Н. Так и было. Записки кавалериста. — М.: Воениздат, 1958.
Спасылкі
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Хойнікаў