Сяргей Пятровіч Кухарэнка (; 8 мая 1976, Хойнікі, Гомельская вобласць) — беларускі самбіст і дзюдаіст, чэмпіён Беларусі, прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету па самба і дзюдо, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Сіднэі і Афінах, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па дзюдо (1996) і самба (2007). Член нацыянальнай каманды Беларусі па дзюдо.

Біяграфія Нарадзіўся 8 мая 1976 года ў горадзе Хойнікі (Гомельская вобласць).

У 1996 годзе скончыў Гомельскае вучылішча алімпійскага рэзерву. У 2003 годзе — факультэт фізічнай культуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. З 1994 года — навучэнец Гомельскай абласной школы вышэйшага спартыўнага майстэрства.

У 1995 годзе заняў трэцяе месца на першынстве Еўропы ў Партугаліі. У 2000 годзе ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у Сіднэі. У 2002 годзе заваяваў сярэбраны медаль чэмпіянату Еўропы ў Марыбары (Славенія). У 2003 годзе быў пятым на чэмпіянаце Еўропы ў Дзюсельдорфе і стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў Осаке.

Спартыўныя вынікі

Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2005 года — . Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2003 года — .

Узнагароды і званні

Ганаровы грамадзянін горада Хойнікі (2011). Імя С. П. Кухарэнка на Алеі ганаровых грамадзян Хойніцкага раёна. Алея размешчана ў горадзе Хойнікі (Гомельская вобласць). У горадзе Хойнікі праводзіцца штогадовы турнір па дзюдо імя Кухарэнкі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Хойнікаў