Кіта́йскае пісьмо́ (; , цьы-хан) — слоўна-складовае пісьмо для запісу кітайскай мовы і некаторых іншых азіяцкіх моў. Асновай кітайскага пісьма з'яўляюцца асаблівыя знакі — іерогліфы, якія абазначаюць словы ці марфемы.
Кітайскае пісьмо таксама выкарыстоўваецца ў японскай (kanji — кандзі), радзей у карэйскай (hanja — ханча), і ў в'етнамскай (hán tự — хан ты), а таксама ў іншых мовах. Кітайскія іерогліфы таксама вядомы як сінаграфы, а кітайская пісьменнасць — як сінаграфія. У кантэксце інтэрнацыяналізацыі, пісьменнасці, заснаваныя на кітайскай, называюць CJK () або CJKV (з дабаўленнем ).
Кітайскую пісьменнасць звычайна называюць іерагліфічнай або ідэаграфічнай. Яна карэнным чынам адрозніваецца ад алфавітнай тым, што большасць яе знакаў акрамя гукавога (фанетычнага) значэння дагэтуль захоўвае яшчэ і некаторую (часам вельмі аддаленую) сувязь з сэнсавым значэннем. Кітайскае пісьмо, як і ўвогуле большасць іерагліфічных пісьменнасцей, адметнае велізарнай колькасцю знакаў. У слоўніку Кансі налічваецца каля 47035 кітайскіх іерогліфаў, хоць большасць з іх рэдка ўжываецца і ў звычайных сучасных тэкстах амаль не сустракаецца. Такія рэдкаўжывальныя знакі назапашваліся на працягу гісторыі і ў свой час абазначалі рэчы і паняцці, якія пасля выйшлі з ужытку. Лічыцца, што для таго, каб разумець сучасныя кітайскія тэксты, дастаткова ведаць 3000—4000 найбольш ужывальных іерогліфаўNorman, Jerry (2005). «Chinese Writing: Transitions and Transformations». От 2006-12-11.
Спіс ключоў Кансі — сістэма сімвалаў (ключоў) кітайскага пісьма, прынятая ў Японіі, Карэі, Тайвані, складаецца з 214 знакаў, якія расстаўлены ў парадку павелічэння колькасці рыс паводле слоўніка Цзыхуэй 1615 года. У Кітаі сістэмай карысталіся да рэформы 1949 года, а пасля быў уведзены спіс з меншай колькасцю рыс (170—180).
Гісторыя
Перадгісторыя Узрост кітайскай пісьменнасці пастаянна ўдакладняецца. У 1962 годзе пры раскопках неалітычнага паселішча Цзяху на рацэ Хуанхэ былі выяўлены надпісы на панцырах чарапах, якія нагадваюць па напісанні найстаражытнейшыя кітайскія іерогліфы. Піктаграмы адносяць да 4 тысячагоддзя да н.э., гэта значыць, што яны старажытнейшыя за шумерскую пісьменнасць. Ранейшы вядомы даследчык кітайскай пісьменнасці Тан Лань выказваў здагадку, што кітайская іерогліфіка ўзнікла дзесьці 4—5 тысячагоддзяў назадСофронов М. В., Китайское языкознание в 50-80-хх гг.// Новое в зарубежной лингвистике, вып. XXII, Языкознание в Китае, М., 1989..
Гістарычныя звесткі Найбольш старажытныя знакі Кітайскага пісьма — «іньскія пісьмёны» (варажбітныя надпісы на бронзе, камянях, касцях, панцырах чарапах; 2-е тыс. да н. э). У 1066—771 да н. э. яны атрымалі развіццё ў выглядзе пісьма «чжоувэнь». У 221 да н. э. пачаўся працэс стандартызацыі іерогліфаў, з'явіліся стылі «вялікіх» («дачжуань») і «малых» («сяочжуань») пячатак, уведзена «дзелавое пісьмо» лішу (спрошчаны варыянт «малых пячатак»), У І ст. н. э. канчаткова сфарміраваўся сучасны стыль напісання іерогліфаў (кайшу — «узорнае пісьмо»). Побач з кайшу выкарыстоўваюць скарочаныя стылі цаошу — «травяное пісьмо» і сіншу — «хадавы скорапіс».
З 1956 у КНР вядзецца работа па спрашчэнні іерогліфаў. Поўныя абрысы іерогліфаў (фаньціцзы) выкарыстоўваюцца ў Сінгапуры, Японіі (з японскім складовым пісьмом), Паўднёвай Карэі (з карэйскай азбукай) і на Тайвані.
Сярод найстаражытнейшых кітайскіх літаратурных помнікаў «Шуцзін» («Кніга паданняў», 12—5 ст. да н. э.), «Іцзін» («Кніга перамен», 12—8 ст. да н. э.) і «Шыцзін» («Кніга песень», 11—6 ст. да н. э.).
Зноскі
Літаратура Кітайскае пісьмо // С. 310.
Солнцев В. М. Китайское письмо // Лингвистический энциклопедический словарь. — : «Советская энциклопедия», 1990.
Спасылкі
Найбольш ужывальныя кітайскія іерогліфы Кітайскі слоўнік з сістэмай распазнавання знакаў, напісаных ад рукі
Катэгорыя:Кітайская мова Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Іерагліфічныя пісьменнасці