Лаліта Экспрэс () — медыйная мянушка самалёта Boeing 727-100 Джэфры Эпштэйна.

Назва Мянушка паходзіць ад рамана Уладзіміра Набокава 1955 года «Лаліта», які апавядае пра апантанасць мужчыны 12-гадовай дзяўчынкай.

Гісторыя У 1969—1979 выкарыстоўваўся авіякампаніяй TWA, потым, у 2001, набыты Эпштэйнам. У 2017 годзе быў прададзены і пасля спісаны.

Самалётам Эпштэйна для розных паездак карысталіся шматлікія вядомыя асобы: Біл Клінтан, Кевін Спэйсі, Крыс Такер , Дональд Трамп і яго трэцяя жонка Меланія Трамп, Надзя Марцінка, Андрэа Пастарана Аранга, Рон Беркл, Наомі Кэмпбэл, Алан Дэршавіц і Лары Самерс. Апроч рабочых паездак, борт выкарыстоўваўся ўладальнікам і яго знаёмымі для сексуальных злачынстваў супраць, у тым ліку, непаўналетніх«Грубо трогал…»: какие ужасы происходили в «Лолита Экспрессе» Эпштейна.

Апісанне Boeing 727-100 (рэгістрацыйны нумар N908JE, серыйны нумар 20115) — самалёт VIP-канфігурацыі з салонам на 29 пасажыраў. Ва ўласнасці Эпштэйна прайшоў мадэрнізацыю характарыстык за кошт замены рухавікоў, у выніку чаго былі ўсталяваныя два рухавіка Pratt & Whitney JT8D-219 на знешніх пазіцыях і адзін JT8D-7B у цэнтры. Таксама былі ўсталяваныя заанцоўкі крыла ад Winglet Systems Inc. і паліўныя бакі павялічанай далёкасці, што дазволіла павялічыць максімальную ўзлётную масу да 174 500 фунтаў.

У вырабленым на заказ модульным інтэр’еры «Exogrid» маецца пярэдні салон з дамашнім кінатэатрам, сярэдняя частка салона з зонай адпачынку і камбуз, а таксама асобная задняя каюта, абсталяваная двухспальным ложкам і пакоем з ваннай і душам. Тэхнічныя ўдасканаленні ўключаюць у сябе кабіну пілота Honeywell EFIS, сістэму TCAS II і дзве ўніверсальныя сістэмы GPS/FMS.

Крыніцы

Катэгорыя:Джэфры ЭпштэйнКатэгорыя:Самалёты Boeing