2-і Зарэчны завулак — завулак у мікраёне Чыжоўка, Заводскага раёна Мінска. Назва завулка можа быць звязана з яго знаходжаннем недалёк ад р. Свіслач. Пачынаецца ад скрыжавання з Чырвонаслабодскай вуліцай, ідзе на ўсход у бок Старобінскай вуліцы паралельна Нясвіжскай вуліцай, потым паварочвае на поўдзень і сканчаецца скрыжаваннем з 3-м Зарэчным завулкам. Забудова завулка носіць сядзібны характар.

Славутасці Дом 10 — пункт збору другаснай сыравіны «Втор.бел».

Цікавыя факты 2-і Зарэчны завулак знаходзіцца на значнай адлегласці ад аднайменнай вуліцы, якая знаходзіцца ў былой вёсцы Малы Трасцянец, але гэта звязана з шырокай распаўсюджаннасцю слова "зарэчны" ў назвах вуліц. 2-і Зарэчны завулак ёсць у 6 гарадах Беларусі.

Крыніцы

Спасылкі 2-і Зарэчны завулак на АТО.ВУ 2-і Зарэчны завулак у базе Геадзэн

Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)