Яўге́н Уладзі́міравіч Ко́дзін (; ) — расійскі гісторык, доктар гістарычных навук (1998), прафесар (1999). Рэктар Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта (2007—2017). Спецыяліст у галіне замежнай саветалогіі і беларусазнаўства другой паловы XX стагоддзя.
Біяграфія Нарадзіўся 31 кастрычніка 1957 года ў сяле Аўстуг Бранскай вобласці.
У 1980 годзе скончыў гістарычны факультэт Смаленскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя К. Маркса па спецыяльнасці «Гісторыя, грамадазнаўства і англійская мова». У 1980—1981 гадах працаваў настаўнікам гісторыі і англійскай мовы ў Любавіцкай сярэдняй школе Руднянскага раёна Смаленскай вобласці. З 1981 па 1983 год служыў у шэрагах Савецкай арміі.
З 1984 года пачаў працаваць у Смаленскім педагагічным інстытуце, дзе паслядоўна займаў пасады лабаранта, асістэнта, старшага выкладчыка, сакратара камітэта УЛКСМ інстытута, дэкана факультэта і прарэктара.
У 1992 годзе ў Маскоўскім педагагічным дзяржаўным універсітэце абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме «Сельскае настаўніцтва і пераўтварэнне вёскі ў 1928—1937 гадах (На матэрыялах савецкіх і грамадска-палітычных арганізацый Заходняй вобласці)».
У 1998 годзе ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Амерыканская пасляваенная саветалогія: метадалогія і крыніцазнаўчая база». Навуковымі кіраўнікамі даследчыка выступілі гісторыкі Я. А. Шміт і Дз. І. Будаеў. У 1995 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта, у 1999 годзе — прафесара.
З 2007 па 2017 год з'яўляўся рэктарам Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2017 па 2022 год займаў пасаду загадчыка кафедры гісторыі Расіі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2022 годзе перайшоў на пасаду прафесара гэтай жа кафедры.
Навуковая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў даследчыка ўключае гісторыю Расіі, гістарыяграфію, даследаванне сталінізму ў расійскай правінцыі ў 1920-я — 1930-я гады, а таксама амерыканскую саветалогію другой паловы XX стагоддзя.
Узнагароды Ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі (1999). Заслужаны работнік вышэйшай школы Расійскай Федэрацыі (2008).
Бібліяграфія Кодин Е. В. «Смоленский нарыв». — Смоленск: Изд-во СГПИ, 1995. — 111 с. Кодин Е. В. «Смоленский архив» и американская советология. — Смоленск: Изд-во СГПУ, 1998. — 285 с. Кодин Е. В. Гарвардский проект. — М.: РОССПЭН, 2003. — 207 с. Кодин Е. В. Мюнхенский институт по изучению СССР, 1950—1972 гг.: европейский центр советологии?. — Смоленск: Изд-во СмолГУ, 2016. — 270 с. Политические партии России. Документы и материалы / Сост. А. Н. Куксин, Е. В. Кодин. — Смоленск: Вдохновение, 1993. — 190 с. Сталинизм в российской провинции: смоленские архивные документы в прочтении зарубежных и российских историков / Ред. Е. В. Кодин. — Смоленск: Изд-во СГПУ, 1999. — 309 с. Крестьянский мир в эпоху большого террора: письма смоленских крестьян в редакцию «Крестьянской газеты», 1917—1939 гг.: хрестоматия... / Сост. М. В. Каиль. Науч. ред. Е. В. Кодин. — Смоленск: Изд-во СмолГУ, 2018. — 72 с. Кодин Е. В. Рижский мир и политика белорусизации в российско-белорусском приграничьи // Рижский договор: взгляд через столетие: сборник научных статей. — Гомель: Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины, 2021. — С. 82—86. Кодин Е. В. Мерл Фэйнсод и первые оценки российской эмиграции в Европе, 1949 г. (по архиву Роберта Келли) // Дипийцы: исследования и материалы. — М.: Дом русского зарубежья им. А. Солженицына, 2020. — С. 9—19. Кодин Е. В., Родионов И. И. Лагеря военнопленных польско-советской войны в Центральной России, 1919—1922 гг.: нормативная база, инфраструктура // Вопросы истории. — 2020. — № 7. — С. 43—56. Кодин Е. В. Американский комитет освобождения от большевизма и советская эмиграция в Европе // Вестник Санкт-Петербургского университета. — 2019. — Т. 64, № 3. — С. 1061—1073. Кодин Е. В. Мюнхенский институт по изучению СССР, 1950—1972 гг.: страницы истории // Бюллетень библиотеки Толстовского фонда, г. Мюнхен, Германия. — 2016. — № 168—169. — С. 1—27. Кодин Е. В. Рецензия на: М. Дэвид-Фокс. Витрины великого эксперимента. Культурная дипломатия Советского Союза и его западные гости, 1921—1941 годы. М.: Новое литературное обозрение. 2015. 568 с. // Вопросы истории. — 2016. — № 4. — С. 170—175. Рэцэнзія на англамоўнае выданне Ш. Фіцпатрык; Рэцэнзія на манаграфію Э. Слоіна «Еврейская революция в Белоруссии: экономика, раса и большевистская власть»; Рэцэнзія на англамоўнае выданне Т. Снайдэра «Дорога в несвободу: Россия, Европа, Америка».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся 31 кастрычніка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1957 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бранскай вобласці Катэгорыя:Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Прафесары Катэгорыя:Гісторыкі Расіі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі вышэйшай школы Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Ганаровыя работнікі вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Беларусазнаўцы Расіі