Хельві Юрысан (; , — , ) — эстонская пісьменніца, аўтар апавяданняў і вершаў для дзяцей.
Біяграфія Нарадзілася ў 1928 годзе ў Таліне ў сям’і інжынера, скончыла талінскую сярэднюю школу ў 1947 годзе. У 1947—1953 гадах скончыла медыцынскі факультэт Тартускага ўніверсітэта. У 1953—1954 гадах працавала ўрачом-фтызіятрам у Маскве, дзе пазнаёмілася са сваім першым мужам кампазітарам Андрэем Валконскім.
Вярнуўшыся ў Эстонію ў 1955—1958 гадах працавала ўрачом у Таліне. У 1956 годзе дэбютавала з вершамі ў часопісе «Looming», далей выступала як аўтар кароткай прозы і вершаў для дзяцей.
Першы яе зборнік вершаў для дзяцей быў выдадзены ў 1961 годзе, затым рушылі ўслед яшчэ некалькі зборнікаў. Член Саюза пісьменнікаў Эстонскай ССР з 1972 года.
У 1985 годзе выйшла на пенсію і цалкам прысвяціла сябе творчасці.
Перакладала на эстонскую мову паэзію з балгарскай, беларускай, рускай і французскай моў.
У 2001 годзе ўзнагароджана медалём ордэна Белай Зоркі.
Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Фтызіятры СССР