(486958) Аракат, таксама вядомы як і, неафіцыйна, Ультыма Туле — кантактна-двайны транснептунавы астэроід з пояса Койпера, які наведаў касмічны апарат «New Horizons» 1 студзеня 2019 года. З гэтага моманту Аракат стаў самым далёкім ад Зямлі аб’ектам, які наведаў зямны зонд — на адлегласці 6,5 млрд км (да Араката такімі былі Плутон і Харон, наведаныя гэтым жа зондам 14 ліпеня 2015 года).

Пры адкрыцці астэроіду на сайце тэлескопа «Хабл» была дадзена часовая назва 1110113Y. У камандзе, якая працуе з апаратам «Новыя гарызонты», гэты аб’ект меў абазначэнне PT1 (ад англ. potential target 1 — «патэнцыйная цэль № 1»). Пасля ў каталогу малых планет астэроіду быў прысвоены парадкавы нумар (486958). Ён атрымаў неафіцыйную назву Ультыма Туле (лац.: Ultima Thule) у гонар легендарнага вострава, мяжы антычнай айкумены.

8 лістапада 2019 года Камітэт па наменклатуры малых планет прысвоіў астэроіду афіцыйную назву А́ракат (лац.: Arrokoth), запазычаную з мовы паўхатан індзейскага народа паўхатан.

Крыніцы

Катэгорыя:Пояс Койпера