Зоя Макараўна Задора () — беларускі аграном, Герой Сацыялістычнай Працы (1982).
Біяграфія Нарадзілася 4 студзеня 1932 года ў вёсцы Парэчча Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1937 годзе памерла маці. Бацька застаўся з двума сынамі і чатырма дачкамі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны абодва браты пайшлі ў лес — у брыгаду да Заслонава. Аляксей загінуў пры прарыве блакады. Уладзімір пасля вызвалення Беларусі пайшоў на фронт і прапаў без вестак. За сувязь з партызанамі немцы схапілі бацьку, але пазней, збітага і пакалечанага, адпусцілі. У 1947 годзе памёр бацька«А тут маме, родной и близкой, вручают Звезду»: Зоя Задора, ее дети и внуки — о крестьянском труде, своих судьбах и Родине.
У 1953 годзе скончыла Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Працоўную дзейнасць пачала аграномам па лёне на Вішнеўскай МТС Валожынскага раёна Мінскай вобласці. З 1958 года — брыгадзір паляводчага звяна саўгаса «Падбярэззе» Валожынскага раёна.
З году ў год на яе палях атрымоўвалі высокія ўраджаі сельскагаспадарчай прадукцыі лёну, збожжавых, караняплодаў. За дасягнутыя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі ёй выпаў гонар прадстаўляць рэспубліку ў Маскве, дзе яна атрымала залаты і два бронзавыя медалі ВДНГ СССР.
Абіралася членам Мінскага абкама камуністычнай партыі Беларусі. У 1971 годзе абрана дэлегатам XXVII з’езда Кампартыі Беларусі і ў 1981 годзе — дэлегатам XXVI з’езда КПСС.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 сакавіка 1982 года была ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы і медалі «Серп і Молат» за дасягненне высокіх вынікаў і працоўны гераізм, выяўлены ў выкананні планаў і сацыялістычных абавязанняў па павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве збожжа, бульбы і іншых сельскагаспадарчых прадуктаў у 1981 годзе.
Працавала брыгадзірам у саўгасе «Зарэчча» да выхаду на пенсію ў 1993 годзе.
Памерла 17 чэрвеня 2023 годаМинский облисполком выражает соболезнования в связи со смертью Зои Макаровны Задора.
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), ордэн Леніна (1973, 1982), Герой Сацыялістычнай Працы (1982).
Крыніцы
Катэгорыя:Дэлегаты XXVI з’езда КПСС