Маргарыта Наімаўна Касымава (; ) — савецкая, беларуская і таджыцкая кінаактрыса, кінарэжысёр і сцэнарыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Таджыкскай ССР (1976).

Біяграфія У 1961 годзе скончыла рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня А. П. Даўжэнка і М. Э. Чыаўрэлі). У майстэрні Даўжэнкі рэжысуры разам з ёй вучыліся Віктар Тураў, Атар Іаселіяні, Ларыса Шапіцька.

У тым жа годзе пачала працаваць на кінастудыі «Таджыкфільм». Здымала хроніку, кіначасопісы, дакументальныя фільмы (усяго больш за 40). Была другім рэжысёрам на многіх стужках, пакуль у 1967 годзе не дэбютавала як рэжысёр ігравога фільма «Лета 1943 года». Шэраг карцін зняла на кінастудыі «Туркменфільм».

З пачаткам грамадзянскай вайны ў Таджыкістане яна перабралася ў Мінск (Беларусь), дзе была ў штаце кінастудыі «Беларусьфільм» рэдактарам. Мела расійскае грамадзянства.

У 2010 годзе Касымава стала майстрам курса кінарэжысёраў у БДАМ (факультэт экранных мастацтваў). У 2015 годзе выпусціла курс кінарэжысёраў, сярод якіх Андрэй Грынько і Дзмітрый Дзядок. У тым жа годзе была ганаравана Ордэна Францыска Скарыны.

Абраная фільмаграфія

Актрысы  — Джура Саркор  — Чацвёра з Чорсанга  — Першае каханне Насрэдзіна  — Жылі-былі ў першым класе...  — Злачынец і адвакаты — эпізод  — Сёння і заўсёды  — Я ёй падабаюся — эпізод

Рэжысёр  — Лета 1943 года  — Джура Саркор  — Дарогі бываюць розныя  — Чацвёра з Чорсанга  — Ткачыхі  — А шчасце побач  — Жылі-былі ў першым класе...  — Сёння і заўсёды  — Гаваркая крыніца  — Куды вёў след дыназаўра (ТБ)  — Мужчина и две его женщины  — Аз аддам  — Сын за бацьку (сумесна з Мікалаем Яроменкам-малодшым)  — Маленькі жаўнер  — Зорка Венера (фільм)  — Бальная сукенка (з Ірынай Волахай)  — Глыбокае цячэнне (з Іванам Паўлавым, па матывах раманаў Івана Шамякіна «Снежныя зімы» і «Глыбокае цячэнне»)  — Спакуса

Сцэнарыст  — Сын за бацьку  — Маленькі жаўнер  — Зорка Венера (фільм)  — Спакуса

Узнагароды

1976 — Заслужаны дзеяч мастацтваў Таджыкскай ССР. 24 снежня 2004 — Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — за значны асабісты ўклад у развіццё культуры Беларусі і выхаванне падрастаючага пакалення . 2008 — медаль Францыска Скарыны. 2015 — ордэн Францыска Скарыны.

Крыніцы

Літаратура Кино: Энциклопедический словарь / Гл. ред. С. И. Юткевич Москва, Советская энциклопедия, 1987. — с. 175

Спасылкі https://www.sb.by/articles/margarita-kasymova-ya-za-khoroshee-kino-s-kakogo-rakursa-ono-by-ni-podavalos.html

Катэгорыя:Постаці Беларусьфільма Катэгорыя:Кінаактрысы Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Кінарэжысёры паводле алфавіта