Анна Марголін (Марголіна, ідыш אַנאַ מאַרגאָלין‎, сапраўднае імя — Роза Лебенсбойм; 21 студзеня 1887, Брэст-Літоўск — 29 чэрвеня 1952, Нью-Ёрк) — амерыканская паэтка.

Пачынаючы з XX стагоддзя жанчыны сталі надаваць увагу развіццю яўрэйскай мовы — ідыш. Да гэтых жанчын належыць і Ганна Марголін.

Біяграфія

Адзіная дачка Менахема Лебенсбойма і Двойры-Леі Розенблюм, што па тых часах рэдка сустракалася ў габрэйскіх сем'ях. Бацька яе, Менахем, выхадзец з хасідаў, але абыякавы да рэлігіі, і дачцэ даў свецкую адукацыю. Нарадзілася ў Брэсце, пад кіраўніцтвам бацькі атрымала еўрапейскую свецкую адукацыю, пры гэтым вывучала іўрыт.

У дзяцінстве жыла ў Кёнігсбергу, Адэсе і Варшаве. У 1906 годзе бацька адправіў яе ў ЗША, дзе яна пачала сваю літаратурную кар'еру. Большая частка яе вершаў была напісана ў Нью-Ёрку, дзе яна ўвесь час жыла з 1913 года. Там яна ўвайшла ў кола інтэлектуалаў вакол Хаіма Жытлоўскага, стаўшы яго сакратаром.

Марголіна была прадстаўніком літаратурнага руху "Моладзь" (Di Yunge). Працавала ў рэдакцыях вядомых яўрэйскіх перыядычных выданняў “Фрайэ Арбэтэр Шцімэ” (Fraye Arbeter Shtime) і “Дэр Тог” (Der Tog). У апошнім з іх вяла штотыднёвую калонку аб пытаннях правоў, эмансіпацыі і ўвогуле аб жыцці жанчын. Пісала прозу, крытыку пад рознымі псеўданімамі, уключаючы „Соф'я Брандт”, і ў сярэдзіне 1920–х часцей — „Клара Левіна“. З 1920-х гадоў яна пачала друкавацца пад псеўданімам «Анна Марголін», пад якім яна пасля стала найболей вядомая, менавіта як паэтка. У 1929 годзе выйшаў адзіны прыжыццёвы зборнік 80 яе вершаў "Песні" (Lider), а ў 1932 былі апублікаваны апошнія яе паэтычныя творыAnna Margolin // The Shalvi / Hyman Encyclopedia of Jewish Women. Практычна ўсе апошнія дваццаць гадоў жыцця да сваёй смерці ў 1952 годзе яна пакутавала ад няспыннай дэпрэсіі і адгарадзілася ад усяго свету "пустэльніцтвам". У 1991 годзе ў Нью-Ёрку выйшла кніга яе вершаў у перакладзе на англійскую мову «П'яная ад горычы праўды».

Яе творчасць лічыцца адной з вяршыняў паэзіі на мове ідыш, асабліва таго феномена, які прынята называць "жаночай паэзіяй". Творы Анны Марголін перакладзены на іўрыт, англійскую і некаторыя іншыя мовыПамяти Анны Марголин // Биробиджанер Штерн 15.06.2022.

Зноскі