Мазырская (усходнепалеская) група гаворак (таксама тураўска-мазырская група гаворак) — адна з груп гаворак паўднёва-заходняга дыялекту беларускай мовы.
Зона распаўсюджвання Мазырскую групу гаворак складаюць гаворкі паўднёва-ўсходняй часткі паўднёва-заходняга дыялекту. Заходняя мяжа праходзіць прыблізна па лініі Столін — Лунінец — Салігорск, паўночная — прыблізна па лініі Салігорск — Калінкавічы — Лоеў.
Мазырская група вельмі блізкая да сумежных з ёй гаворак сярэднепалескай групы паўночнага (палескага) дыялекту ў складзе сучаснай украінскай дыялектнай мовы.
Асаблівасці Мазырская група гаворак паўднёва-заходняга дыялекту адрозніваецца ад гродзенска-баранавіцкай многімі асаблівасцямі: Спалучэнне цвёрдых губных зычных з [й] у адпаведнасці з аналагічнымі мяккімі губнымі зычнымі перад [а] у іншых гаворках: [пйац’], [мйа́со], [вйа́н’э], [жарабйа́]. Прыстаўны гук [в] перад націскнымі (і ненаціскнымі) галоснымі [у] у пачатку слова: [ву́л’іца], [ву́с’эн’]. Мяккі канцавы зычны [с’] у адпаведнасці з неканцавым спалучэннем зычных [с’ц’] у словах: [γос’], [ра́дас’], [кос’]. Захаванне ў дзеясловах з асновай на зычны ў першай асобе множнага ліку перад канчаткам -о̂м (-ам) цвёрдага зычнага асновы: [ідо̂́м], [н’аcо̂́м], [м’ато̂́м], [пасо̂́м], [п’ако̂́м], [стрыγо̂́м]. Цвёрды зычны [с] у зваротным афіксе дзеясловаў, або саканне: [с’м’айа́ўса], [мы́ўса], [памы́лас]. Канцавы суфікс -ці ў дзеясловах з асновай на [γ], [к] у неазначальнай форме: [б’э̂́γц’і], [л’э́γц’і], [с’э̂́кц’і], [ц’э́кц’і], [с’ц’эраγц’і́], [б’эраγц’і́].
Гэтыя асаблівасці агульныя як для мазырскай, так і для слуцкай груп гаворак.
Выключна для мазырскай групы гаворак характэрна: Паслядоўнае вымаўленне ў тых жа умовах, што і пад націскам, галоснага гука [о] не пад націскам, або оканне: [вода́], [коро́ва], [γолова́], [чолов’э̂́к], [ко́лос], [γо́род], [л’э̂́то], [ско́ро], [но́воγо]. Eканне: [з’эмл’а́], [с’эz’а́ц’], [с’эрада́], [м’э̂́с’эц]. Галосны [у] пасля губных зычных (пераважна пад націскам) у адпаведнасці з галосным [ы] у іншых гаворках: [бук], [му́ло], [прыву́к], [снопу́], [ву́л’іў], [му], [ву], [но́вуйэ], [ба́бу]. Непаслядоўнае ўжыванне прыстаўнога зычнага [в] перад націскным галосным [о] у пачатку слова: [о́з’эро], [о́с’эн’], [о́γн’ішчэ], [о́ко], [о́сы]. Вымаўленне галоснага [э] пад націскам перад цвёрдымі зычнымі: [ав’э́с], [м’эд], [б’э́рдо], [в’э́дра], [ц’э́мно], [дал’э́ко]. Спалучэнне мяккіх зычных [с’], [з’], [z’], [ц’], [л’], [н’] і цвёрдых [ш], [ж], [ч] з [й]: [кам’э̂́н’йе], [γо́л’йэ] і г. д.
Літаратура
Катэгорыя:Паўднёва-заходні дыялект беларускай мовы