Яўгенія Піліпаўна Сідарчук () — беларуская калгасніца, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1958).
Біяграфія Нарадзілася 26 жніўня 1929 года ў в. Абухава (цяпер — Гродзенскі раён Гродзенскай вобласці).
Па заканчэнні Абухоўскай сямігадовай школы з 1951 года па 1972 год працавала паляводам, звеннявой на цукровых бураках, з 1972 года па 1989 год — цялятніцай фермы «Абухава» калгаса «Шлях да камунізму» Гродзенскага раёна.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 5-га склікання. Дэлегат XXI з’езда КПСС (1959).
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 студзеня 1958 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў справе развіцця сельскай гаспадаркі па вытворчасці збожжа, бульбы, лёну, мяса, малака і іншых прадуктаў сельскай гаспадаркі, і ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы» з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Жыла ў аграгарадку Абухава.
Памерла 6 студзеня 2023 года.
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1958), ордэн Леніна (1958), медаль «Серп і Молат» (1958), граматы Вярхоўнага Савета БССР (1958, 1960), медаль «За доблесную працу» (1970), званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна» (2008).
Крыніцы
Спасылкі Сидорчук Евгения Филипповна Об Илье Петровиче Сенько, бывшем руководителе СПК «Обухово», говорят: «Любил, что делал. Делал, что любил»
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXI з’езда КПСС Катэгорыя:Раслінаводы Беларусі Катэгорыя:Звеннявыя калгасаў