Татарскі кавалерыйскі полк імя Мустафы Ахматавіча — кавалерыйскае падраздзяленне Сярэдняй Літвы і Войска Польскага 1919-1920 г. Пазней афіцэры і шэраговыя ў складзе 13 Віленскага палка ўланаў.
Гісторыя У студзені 1919 года пачалося фарміраванне «Татарскай кавалерыі». Салдаты складаліся ў асноўным з беларускіх татар, якія прымкнулі да польскага нацыянальнага руху. Служылі таксама мусульмане іншых нацыянальнасцяў, у тым ліку азербайджанцы. 31 студзеня ў Варшаве быў выдадзены першы палкавы загад. 14 лютага падраздзяленне было перакінута да Вострава Мазавецка, а 23 лютага — у Беласток.
Нарэшце, у ліпені 1919 года былі сфарміраваны тры лінейныя эскадроны, кулямётны эскадрон і тэхнічны дывізіён. 16 верасня 1919 года адпаведна загада польскага галоўнакамандуючага Юзэфа Пілсудскага падраздзяленню было прысвоена назва Татарскі ўланскі полк, названы ў гонар палкоўніка Мустафы Ахматовіча - героя войнаў за незалежнасць Рэчы Паспалітай і Напаліенаўскіх войнаў начале эскадрона літоўскіх татар, продка Канстанціна і Леона Сулькевічаў адных з заснавальнікаў палка. 10 чэрвеня 1919 года Татарская кавалерыя разгарнулася ў полк.
Спачатку полк змагаўся супраць нямецкіх войскаў у раёне Гродзенскай вобласці, затым быў перакінуты на Палессе . Пазней ён удзельнічаў у польскай Кіеўскай экспедыцыі, ўвайшоў у Кіеў. Потым прыкрываў адступаючыя польскія войскі ў раёне Горыні на рацэ Стыр. У выніку крывавых баёў полк панёс значныя страты, на кані засталося толькі 86 уланы. Полк быў адноўлены ў Плоцку і ў 1920 годзе прыняў удзел у далейшых баях у раёне Вышагруда і Добжыні. 10 верасня 1920 года пад Кросневіцамі маёр Уладзіслаў Тамашэвіч распусціў полк і ўключыў яго жаўнераў у рэзервовы швадрон 13-га Віленскага палка уланаў .
Пасля расфарміравання палка многіх уланаў адправілі ў 13-ы Віленскі ўланскі полк, 1-ы швадрон якога з 1936 года насіў адметную назву «Татарскі».
Жаўнеры Татарскага палка вершнікаў
Камандзіры палка
Палкоўнік Раман Фалькоўскі (I - † II 1919 ) Маёр кавалерыі Вільгельм Сьвятолдыч-Кісель (люты — 8 траўня 1919 ) Палкоўнік Эўгеніюш Сляскі (з 8 мая 1919) Генерал падпаручнік Аляксандр Рамановіч (з 20 студзеня 1920 г.) Падпалкоўнік Зянон Крычынскі (пасля сакавіка 1920 г.) Маёр Уладзіслаў Тамашэвіч Штатны расклад у 1919-1920 гг.
намеснік камандзіра палка – падпалкоўнік Зянон Крычынскі камандзір швадрону — ратм. Разнятоўскі палкавы ад'ютант – паручнік Густаў Гартынг камандзір 1 швадрону — ратм. Тадэвуш Дацкевіч камандзір 2 швадрону — пар. Казімеж Калашынскі камандзір 3 швадрону – пар. Міхал Лісецкі камандзір 3 швадрона — пар. Іскандэр Ахматовіч камандзір 4 швадрона — пар. Зыгмунт Эльснер камандзір 5 швадрону — пар. Антaневіч афіцэр швадрону — падпаручнік Багдан Міклеўскі камандзір швадрона цяжкіх кулямётаў — капітан Юсуф Палтажыцкі камандзір тэхнічнай швадрона— паручн. Калаўр камандзір маршавага (пешага) швадрону — ратм. Рыхтэр камандзір асобнага швадрону — паручнік Вацлаў Гоздава-Заторскі
камандзір рэзервовай швадрону
Капітан Давід Яновіч-Чайнскі (з 16.05.1919) Маёр Грот-Немаеўскі Капітан Зыгмунт Эльснер Капітан Ражнятоўскі Маёр Уладзіслаў Тамашэвіч
Шараговы
Аляксандр Стэфановіч
Палкавыя колеры і сімволіка З 1919 года лапка была пунсовага колеру, устаўка — светла-блакітнага. На лапцы намаляваны паўмесяц з упісанай у яго зоркай.
Сіні прапарэц спецыяльнага рысунку, неразрэзаны, авальнай формы, з залатой палкавой эмблемай
Селадонавы прапар з жоўтым паўмесяцам і зоркай . Уланы насілі аўчынныя «папахі» замест рагатывак. Замест штандара ў палку быў буньчук.
Зноскі
Бібліяграфія
Sławomir Hordejuk. Tatarski poeta. „Przegląd Tatarski”. 3 (11), s. 15-16, 2011. Muzułmański Związek Religijny w Rzeczypospolitej Polskiej. ISSN 2080-0541. Veli Bek Jedigar: Zarys historji wojennej Tatarskiego Pułku Ułanów imienia pułkownika Mustafy Achmatowicza. Warszawa: Wojskowe Biuro Historyczne, 1933, seria: Zarys historii wojennej pułków polskich 1918–1920. Księga jazdy polskiej, pod protektoratem marsz. Edwarda Śmigłego–Rydza, Warszawa 1936, reprint, Bellona, Warszawa 1993. Jan Przemsza-Zieliński: Wrześniowa Księga Chwały Kawalerii Polskiej. Warszawa: Wydawnictwo Bellona, 1995. ISBN 83-11-08380-0. Henryk Smaczny: Księga Kawalerii Polskiej 1914 – 1947. Warszawa: TESCO, 1989, s. 148. ISBN 83-00-02555-3.