Зінаіда Пятроўна Кіжнерава () — беларуская ткачыха, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР ад Гомельскай вобласці, Герой Сацыялістычнай Працы (1986).
Біяграфія Нарадзілася 29 лістапада 1941 года ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1960 годзе пасля заканчэння сярэдняй школы ў Добрушы, пераехала ў рабочы пасёлак Сасновы Бор Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці і пасля заканчэння трохмесячных курсаў трактарыстаў пачала працаваць на тарфяным прадпрыемстве «Васілевічы-2» упраўлення тарфяной прамысловасці СНГ Беларускай ССР.
У 1963 года пераехала ў Светлагорск і з 1964 года, пасля навучання ў Магілёўскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы хімікаў і атрымання спецыяльнасці ткачыхі, пачала працаваць ткачыхай на Светлагорскім заводзе штучнага валакна ў другім ткацкім цэху, які выпускаў віскозную кордную тканіну для гума-тэхнічнай і шыннай прамысловасці. Пачала распрацоўваць і прымяняць у працы індывідуальныя прыёмы і метады, хутка зарэкамендавала сябе як ударнік вытворчасці, з часам перайшла ў працы ад аднаго станка на дзевяць, кожны з якіх за змену выпрацоўваў 600—650 метраў корднай тканіны. Дзесяць работніц са змены З. П. Кіжнеравай абслугоўвалі 90 станкоў, дамагаючыся выдатных вынікаў ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве.
15 лютага 1974 года «за адзнаку ў працы і за поспехі ў выкананні і перавыкананні планаў 1973 года» Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Сумесна з механізатарам калгаса «Кастрычнік» Хойніцкага раёна, Героем Сацыялістычнай Працы Л. В. Сакоўскім выступіла з ініцыятывай: абавязацца не толькі датэрмінова выканаць заданне ХХ пяцігодкі па ўсіх колькасных і якасных паказчыках, але і падвышаць свой прафесійны і культурны ўзровень, актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. Гомельскі абласны камітэт КПБ падтрымаў гэтую ініцыятыву, прыняў меры па яе распаўсюджванні, у выніку чаго ў яе з’явілася 95.000 паслядоўнікаўВ. Гвоздев. Качество труда — категория нравственная // Советская культура. — 22 мая 1977. — № 41 (5049). — С. 2.. На ХХ пяцігодку абавязалася пяцігадовае заданне выканаць за тры з паловай гады, выпрацаваць звыш плана мільён метраў корднай тканіны, дабіцца права працаваць з асабістым кляймом, навучыць сваёй прафесіі пяць маладых работніцНовый рубеж Зинаиды Кижнеровой // Советская Белоруссия. — 1977. — 15 октября. — С. 3..
13 мая 1977 года «за выдатныя працоўныя паказчыкі і за поспехі, дасягнутыя пры выкананні плана на 1976 год і прынятых сацыялістычных абавязацельстваў па выпуску прадукцыі, павышэнні эфектыўнасці вытворчасці якасці працы» Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджана ордэнам Леніна.
15 лютага 1978 года на Светлагорскім заводзе штучнага валакна быў напрацаваны мільярдны квадратны метр кордавай тканіны. Як адна з пераможцаў сацыялістычнага спаборніцтва ўдзельнічала ў ганаровай вахце па выпуску міліярднага метра тканіны. З 1981 па 1985 гады пры выкананні планавых заданняў адзінаццатай пяцігодкі дабілася найбольш высокіх паказчыкаў па вытворчасці корднай тканіны.
6 студзеня 1986 года «закрытым» Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «за выкананне ўрадавага спецзадання» удастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Выбіралася дэпутатам Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання (1970—1974) ад Гомельскай вобласці, была членам Камісіі па прамысловасці Савета Саюза. Член ЦК Кампартыі Беларусі і рэвізійнай камісіі ЦК КПБ. Дэлегат XXV з’езда КПСС (1976) і XXX з’езда КП Беларусі (1986). Неаднаразова абіралася дэпутатам Гомельскага абласнога і Светлагорскага гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных.
У 1987 годзе выйшла на пенсію. Пражывала ў Светлагорску.
Памерла 20 студзеня 2017 года.
Крыніцы
Літаратура Депутаты Верховного Совета СССР. Восьмой созыв — М., 1970.
Спасылкі https://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=24352
Катэгорыя:Дэлегаты XXV з’езда КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Светлагорскага гарадскога Савета дэпутатаў