Эліс Брэйдзі (, — ) — амерыканская актрыса, якая пачала сваю кар’еру яшчэ ў нямым кіно, а пазней працягнула і ў гукавым. Лаўрэат прэміі «Оскар» у 1938 годзе.
Біяграфія Мэры Роўз Брэйдзі нарадзілася ў Нью-Ёрку. З дзяцінства цікавілася акцёрскім мастацтвам і дзякуючы свайму бацьку, Уільяму Брэйдзі, які быў тэатральным прадзюсарам, у 1911 годзе, пачала атрымліваць першыя ролі на Брадвеі.
У 1913 годзе яе бацька заняўся прадзюсаваннем фільмаў і неўзабаве Брэйдзі атрымала сваю першую ролю ў нямым кіно і за наступныя 10 гадоў знялася ў 53 фільмах, вытворчасць якіх была ў той час сканцэнтравана ў Нью-Ёрку. У 1923 годзе яна пакінула здымкі ў кіно на 10 год. У 1933 годзе яна падпісала кантракт з «MGM» і пераехала ў Галівуд, дзе знялася ў першым сваім гукавым фільме «Калі дамы сустракаюцца». У наступныя 7 гадоў, да сваёй смерці, яна працягвала здымацца ў кіно, з’явіўшыся за гэты час у 25 карцінах. У 1938 годзе яе вылучылі на «Оскар» у намінацыі «найлепшая актрыса другога плана» за фільм «Мой слуга Годфры», а годам пазней ганаравалася гэтай прэміі за ролю місіс Молі О’Ліры ў фільме «У старым Чыкага». На ўрачыстым абедзе, зладжаным з нагоды ўручэння прэміі «Оскар», выйграная Брэйдзі ўзнагароду выкралі. Рабаўніка не злавілі, актрыса пакінула цырымонію, ёй вырашылі ўручыць копію.
З 1919 па 1922 гады Брэйдзі была замужам за акцёрам Джэймсам Крэйнам, шлюб з ім скончыўся разводам.
Эліс Брэйдзі памерла ад раку 28 кастрычніка 1939 года, не дажыўшы пяць дзён да свайго 47-га дня нараджэння. Яе пахавалі на могілках Сонная Лагчына ў Сліпі-Холаў, штат Нью-Ёрк.
Катэгорыя:Актрысы ЗША