Джэйн Дарвел (, народжаная Пэці Вудард (, — ) — амерыканская актрыса, уладальніца прэміі «Оскар» (1941).
Біяграфія Джэйн Дарвел у юнацтве марыла стаць цыркавой артысткай, але гэтаму запрацівіўся яе бацька, але ўсё ж запал да выступленняў не сціхаў, і яна вырашыла заняцца акцёрскай кар’ерай.
Іграць на сцэне яна пачала ў тэатрах Чыкага, а яе дэбют у кіно адбыўся ў 1913 годзе. У наступныя два гады акторка цалкам прысвяціла сябе кіно, зняўшыся больш за ў дваццаці фільмах, але пасля гэтага ізноў вярнулася ў тэатр. Праз 15 гадоў тэатральнай кар’еры Джэйн Дарвел зноў з’явілася ў Галівудзе ў фільме «Том Соер», пачаўшы тым самым другі этап сваёй кінакар’еры. У кіно ёй звычайна даставаліся ролі хатніх гаспадынь, маці галоўных герояў, пажылых цётачак і бабуль.
У 1941 годзе Джэйн Дарвел стала ўладальніцай прэміі «Оскар» як «лепшая актрыса другога плана» за ролю мамы Джоад у фільме «Гронкі гневу». У агульнай складанасці за ўсю сваю кар’еру актрыса знялася ў звыш 180 фільмах, сярод якіх «Знесеныя ветрам» (1939), «Д’ябал і Дэніэл Уэбстер» (1941), «Мая дарагая Клеменціна» (1946), «Фургоншчык» (1950)1, «У клетках». Яе апошняй роляй стала старая жанчына, якая корміць птушак у дыснэеўскім фільме «Мэры Попінс» (1964).
За свой уклад у кінаіндустрыю ЗША Джэйн Дарвел удастоена зоркі на галівудскай «Алеі славы».
Джэйн Дарвел памерла ад інфаркту 13 жніўня 1967 года ў прыгарадзе Лос-Анджэлеса ва ўзросце 87 гадоў і была пахавана на мемарыяльных могілках у Глендэйле, Каліфорнія.
Катэгорыя:Актрысы ЗША