Ві́льня на́ша — палітычны правакацыйны лозунг і інфармацыйны наратыў, створаны паводле калькі з расійскага імперскага мема «Крым наш». У 2023—2026 гадах гэты наратыў стаў цэнтральным элементам серыі інфармацыйных правакацый і актаў вандалізму ў Літоўскай Рэспубліцы, арганізаваных, паводле даных спецслужбаў, у інтарэсах Расіі і рэжыму Лукашэнкі з мэтай распальвання міжнацыянальнай варожасці паміж літоўцамі і беларускай дыяспарай у межах канфлікту вакол літвінізму.
Лозунг наўмысна канструюе ўяўленне пра існаванне тэрытарыяльных прэтэнзій з боку беларусаў у стылі ўзброенай анексіі Крыма, маніпулюючы рэальным гістарычным фактам дамінуючай прысутнасці беларусаў на Віленшчыне ў мінулым і выключным гісторыка-культурным значэннем Вільні для фарміравання беларускай нацыі.
Гістарычны і культурны кантэкст У беларускай нацыянальнай свядомасці Вільня разглядаецца як калыска беларускага нацыянальнага руху. З горадам звязана выданне першых беларускіх кніг Францыска Скарыны, выхад газеты «Наша Ніва», стварэнне першых беларускіх школ, тэатраў і палітычных партый. Наратыў «Вільня наша» гістарычна існаваў у вузкіх інтэлектуальных колах і не выкарыстоўваўся ў якасці рэальнага дамагання на тэрыторыю суседняй дзяржавы. Гісторык Аляксандр Фрыдман адзначае, што хоць натхнёныя мінулым людзі і існуюць, ідэя захопу або прысваення горада ніколі не была мэйнстрымам ні ў Беларусі, ні сярод дэмакратычных сіл, а беларуская эміграцыя пасля 2020 года абсалютна чужая да падобных фантазій.
Паводле беларускага публіцыста Сяргея Дубаўца, гэтае сцвярджэнне з’яўляецца прызнаннем у любові да месца, а не агрэсіяй:
Пры гэтым падкрэсліваецца каласальная розніца з расійскім імперскім лозунгам «Крым наш», які апраўдвае ўзброеную анексію тэрыторыі. Гісторык Цімафей Акудовіч адзначаў, што Вільня як манаэтнічны горад губляе свой сэнс, бо яна з’яўляецца «катлом», дзе варыліся літоўская, русінская (старабеларуская), польская і яўрэйская культуры.
Пры гэтым правакацыйны канструкт «Вільня наша» мае іранічную гістарычную паралель. Восенню 1939 года, пасля таго як СССР перадаў Вільню Літве, але адначасова ўвёў туды свае ваенныя гарнізоны (што неўзабаве прывяло да поўнай інкарпарацыі Літвы), у самім літоўскамоўным асяроддзі нарадзілася папулярная прымаўка: «Vilnius mūsų, o mes rusų» (бел.: Вільня наша, а мы — рускія ці Вільня нам, а Літва расійцам). Гэты выраз дакладна адлюстроўваў трагічнае ўсведамленне таго, што тэрытарыяльнае набыццё адбылося цаной страты дзяржаўнага суверэнітэту на карысць Масквы.
Пасля масавай міграцыі беларусаў пасля 2020 года ў Літву, тэма прыналежнасці Вільні і спадчыны ВКЛ стала інструментам маніпуляцый. Прадстаўнікі дзяржаўнай прапаганды рэжыму Лукашэнкі і расійскіх інфармацыйных сетак пачалі наўмысна «разгойдваць» віленскага пытанне, каб стварыць вобраз беларусаў як пагрозы для Літвы. Напрыклад, праўладны эксперт Аляксандр Шпакоўскі адкрыта заяўляў, што «перабор чужых, якія ў глыбіні душы шчыра лічаць, што „Вільня наша“, хутка пачне палохаць літоўцаў». Сам Аляксандр Лукашэнка ў верасні 2021 года публічна заяўляў, што Вільня і Беласток — гэта «беларускія гарады», што актыўна тыражавалася прапагандыстамі, напрыклад, Рыгорам Азаронкам і Ігарам Марзалюком.
Механізм і арганізацыя правакацый (2024—2026)
З вясны 2024 года ў Вільні пачалася скаардынаваная кампанія па нанясенні графіці, распаўсюджванні ўлётак з тэкстам «Вільня наша» і актаў вандалізму супраць беларускіх нацыянальных асяродкаў.
Паводле даных Другога дэпартамента аператыўных службаў (ваеннай разведкі Літвы) і Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы (ДДБ), арганізацыяй гэтых акцый займаліся разведвальныя і бяспекавыя службы «варожых дзяржаў» (Расіі і Беларусі). Вярбоўка ажыццяўлялася пераважна праз сацыяльныя сеткі, у прыватнасці праз Telegram-чаты для пошуку падпрацоўкі ў Вільні.
Журналісцкія расследаванні паказалі, што ананімныя акаўнты (напрыклад, з нікнэймамі «Normal», «Nokalas», «Alex») прапаноўвалі ад 50 еўра ў крыптавалюце за нанясенне графіці ў бачных месцах горада або распаўсюджванне 100 ўлётак. Асобы, якія выступалі замоўцамі, дрэнна валодалі як літоўскай, так і беларускай мовамі, карысталіся сэрвісамі Google Maps на польскай мове, а пры спробах праверкі выдавалі сябе за «этнічных украінцаў». Пры вярбоўцы часта выкарыстоўваліся ўразлівасці людзей: дрэннае фінансавае становішча або залежнасці. Пачынаючы з дробных актаў вандалізму, куратарамі прапаноўваліся больш сур’ёзныя заданні: фатаграфаванне аб’ектаў Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы, ваенных часцей і інфраструктуры НАТА. Выкарыстанне моладзі і дылетантаў для дыверсій, напрыклад, падпал крамы «Ikea» ў Вільні або склада «Starlink» у Лондане, стала шырокай практыкай расійскіх спецслужбаў (у тым ліку ГРУ і ПВК «Вагнер») па ўсёй Еўропе.
25 сакавіка 2026 года на набярэжнай ракі Віліі ў цэнтры Вільні з доказамі злачынства быў затрыманы 14-гадовы літоўскі падлетак (2011 года нараджэння), які наносіў чарговы надпіс і фатаграфаваў яго для справаздачы перад куратарамі. Парушальніка злавіў выпадковы мінак на імя Паўлюс, які з'яўляецца членам Саюз стралкоў Літвы. Калі хлопец зразумеў, што яго заўважылі, ён паспрабаваў уцячы ў бок праспекта Гедыміна, але спатыкнуўся і быў прыціснуты да зямлі. Затрыманы расплакаўся і заявіў, што не хацеў маляваць графіці, але вымушаны быў гэта зрабіць з-за пагроз спаліць яго дом. Мінак адзначыў, што падлетак размаўляў па-літоўску абсалютна без акцэнту, што чарговы раз пацвердзіла яго мясцовае паходжанне і абвергла датычнасць беларускіх мігрантаў да выканання акцый вандалізму. Супрацоўнікі паліцыі, якія прыбылі на месца, паведамілі, што гэты юнак ім ужо вядомы.
Памылкі і інтэрнэт-мемы Характэрнай рысай практычна ўсіх правакацыйных надпісаў стала абсалютнае няведанне выканаўцамі (а часта і замоўцамі) кірылічнага алфавіта. Спробы нанясення тэксту людзьмі, якія ў паўсядзённым жыцці карыстаюцца выключна лацінкай, прыводзілі да камічных памылак, якія хутка ператварыліся ў інтэрнэт-мемы ў беларускім сегменце сацыяльнай сеткі X (былы Twitter).
Характэрнай рысай многіх графіці стала абсалютнае няведанне выканаўцамі і замоўцамі кірылічнага алфавіта. Літары «ш» і «л», «ч», «д», «ы» часта пісаліся так, як іх малююць людзі, знаёмыя толькі з лацінкай, напрыклад, «ш» выглядала як «w», што рабіла надпісы падобнымі да «Вільня hawa». Аўтары графіці таксама блыталіся ў літарах, часам пачынаючы пісаць адпаведнік з лацінскага алфавіта замест кірылічнай літары. Гэтыя памылкі сталі наглядным доказам таго, што ніводны рэальны беларус не меў дачынення да стварэння гэтых графіці. Кур’ёзныя памылкі ў напісанні ператварылі надпіс «Вільня hawa» ў інтэрнэт-мем у беларускіх сацыяльных сеткахПошук па запыце Вільня hawa ў сацсетцы X.
Карта інцыдэнтаў
Храналогія і характарыстыка інцыдэнтаў
№ на карце Дата Што напісана / Дзеянне (арыгінал і пераклад) Дакладнае месца Заўвагі па напісанні (стыль, памылкі, колер) Знешнія файлы Крыніцы1 20 сакавіка 2024 «Вільня наша» і малюнак бел-чырвона-белага сцяга Уезд у Вільню (Мінская шаша) Зроблена чырвонай фарбай на дарожным знаку. Першы зафіксаваны выпадак, замоўца знойдзены журналістамі ў Telegram (прапаноўваў 50 еўра). Фотаздымак 27 чэрвеня 2024«Вільня наша» і малюнак бел-чырвона-белага сцягаВуліца Завальная, 5 (будынак, дзе размяшчалася рэдакцыя «Нашай Нівы»)Нанесена чырвонай фарбай пад мемарыяльнай дошкай Вацлаву Ластоўскаму. Зроблена чырвонай фарбай. Анамальнае напісанне кірылічных літар «ш» і «л». Лтара «ш» падобная да лацінскай «w».Фотаздымак3 14 чэрвеня 2024 «Вильнюс — беларуский город» Грыгішкі (пешаходны мост за Вільняй) Надпіс зроблены на рускай мове. Вывешаны ў выглядзе расцяжкі над дарогай. — 4 6 ліпеня 2024 «Вільня Наша» Вуліца Арсенала (Помнік каралю Міндоўгу) Нанесена чырвонай фарбай на пастамент у ноч напярэдадні нацыянальнага свята Дня дзяржавы (Каранацыі караля Міндоўга). Напісанне кірылічнай літары «я» падобнай да перакуленай літары «ꙋ». Фотаздымак 5 28 ліпеня 2024 «Grįžkite namo, Baltarusijos kiaulės» (Вяртайцеся дадому, беларускія свінні) Вуліца Савіч, 6 (Крама «Кропка» З. Фурманава) Разбітыя камянямі шыбы, надпіс на літоўскай мове выкананы з трыма арфаграфічнымі памылкамі. Фотаздымак 6 1 жніўня 2024 «Tihanovskaja dink iš mūsų miesto» (Ціханоўская, валі з нашага горада) Вуліца Савіч, 17 (будынак ЕГУ) Надпіс зроблены чорнай фарбай на літоўскай мове з граматычнымі памылкамі, уласцівымі для машыннага перакладу. Фотаздымак 7 4 верасня 2024 Выбітыя шыбы Вуліца Віленская, 20 (Цэнтр беларускай супольнасці і культуры) Разбіта вонкавае шкло ў двух вокнах з боку двара. Фотаздымак 8 4 верасня 2024 Абстрэл з пнеўматыкі Вуліца Бакшта, 2 (Памяшканне беларускага праваслаўнага прыходу) Пашкоджанае шкло з дапамогай пнеўматычнай зброі. Фотаздымак 9 5 верасня 2024 «Baltarusų parazitams čia ne vieta» (Беларускім паразітам тут не месца) Шэлтар арганізацыі «Дапамога» (Замак) Нанесена чырвонай фарбай на асфальце каля ўезда. Фотаздымак 10 26 кастрычніка 2024 Падпал дзвярэй, «Dink iš Lietuvos» (Прэч з Літвы) Вуліца Віленская, 20 (Цэнтр беларускай супольнасці і культуры) Абразлівыя надпісы на літоўскай мове на сцяне. Сапсаваны мурал «Дыджэі перамен». Сляды ўзгарання і аскепкі бутэлькі каля дзвярэй. Фотаздымак 11 5 лістапада 2024 «Lietuva lietuviams» (Літва для літоўцаў) Вуліца Бакшта (Беларуская ўстанова «Карчма 1863») Нанесена на металічныя ралеты, якія закрываюць дзверы ўстановы. Фотаздымак 121 студзеня 2025«Беларускім універсітэтам можа кіраваць толькі беларус!» і «Вільня наша!!!»Вуліца Савіч, 17 (будынак ЕГУ)Нанесена чырвонай фарбай на агароджу і корпус ЕГУ. Анамальнае напісанне кірылічных літар. У слове «толькі» замест «і» спачатку была напісана «о», а ў слове «кіраваць» пяцелька ў літары «ц» выглядае як пяцелька ў літоўскай «ų».
Напісанне кірылічнай літары «е» падобнай да перакуленай літары «ꙋ».
Кірылічная літара «б», якой няма ў літоўскай мове, напісана як лічба «6».
Пераносы і прабелы таксама зроблены так, быццам чалавек не разумее сэнсу слоў, якія піша.Фотаздымак13 21 лютага 2025 «Вільня наша 21.02» і БЧБ-сцяг Вуліца Шкляная, 2 (будынак былой друкарні Ф. Скарыны) Зроблена чырвонай фарбай. Анамальнае напісанне кірылічных літар «ш» і «л». Лтара «ш» падобная да лацінскай «w». Фотаздымак 1421 лютага 2025«Вільня наша 21.02» і БЧБ-сцягВуліца Савіч, 17 (будынак ЕГУ, з боку вуліцы Бакшта)Зроблена чырвонай фарбай. Анамальнае напісанне кірылічных літар «ш» і «л». Лтара «ш» падобная да лацінскай «w». Зроблена той жа рукой, што і будынку друкаркі Скарыны.Фотаздымак15 4 сакавіка 2025 «Здраднікі» і трафарэтны надпіс «Вільня наша» з гербам «Пагоня» Праспект Гедыміна (Бар Poliklinika, былы «Пагоня») Выканана чырвонай фарбай. Спецыфічнае напісанне літар «д» як у друкаваным тэксце, а не як пры пісанні ад рукі. Фотаздымак 16 1 лютага 2026 «Вільня наша» Вуліца Бакшта, 4 Тое ж анамальнае напісанне літар «ш» і «л», з характэрнымі для лацінкі элементамі. Фотаздымак 17 3 лютага 2026 «Рукі прэч ад Скарынаўкі» Вуліца Сяціна, 21 (Гімназія імя Ф. Скарыны) Выканана зялёнай фарбай.