Фрумка (Фрума) Плотніцкая або Плотніцкі (1914, Плотніца, Столінскі раён — 3 жніўня 1943, Бендзін) — гераіня яўрэйскага супраціву ў Польшчы падчас Другой сусветнай вайны, актывістка Яўрэйскай баявой арганізацыі (ŽOB) і член сіянісцкай арганізацыі «Дрор».

Біяграфія Нарадзілася ў Плотніцы, ў сям’і, некалькі пакаленняў якой належалі да карлінскіх хасідаў. У 6-гадовым узросце разам з сям’ёй пераехала ў Пінск. Сям’я не мела магчымасці даць паўнавартасную адукацыю ўсім дзецям, таму Фрума і яе сястра Ганцэ вучыліся дома ў сваёй сястры Златы, якая наведвала польскую гімназію. Захапілася сіянісцкімі ідэямі і далучылася да моладзевай арганізацыі ХеХалуц. У 1935 годзе ўдзельнічала ў навучальных зборах у кібуцы Тэль Хай пад Беластокам і з гэтага моманту пачала высоўвацца на лідарскія пазіцыі ў моладзевым сіянісцкім руху ў Польшчы.

У 1938 годзе пераехала ў Варшаву, каб працаваць у штаб-квартэры моладзевай сіянісцкай арганізацыі «Дрор» (Свабода) сацыялістычнай арыентацыі. З пачаткам Другой сусветнай вайны кіраўніцтва арганізацыі ў асноўным эвакуявалася на тэрыторыю СССР, але Фрумка ў 1940 годзе нелегальна вярнулася ў Варшаву і занялася арганізацыяй моладзевай падпольнай сеткі, пад выглядам «арыйкі» наведваючы розныя гета Польшчы (Лодзь, Чэнстахова, Бендзін, Люблін). У першай палове 1942 года наведвала Вільню, Ковель, Беласток. Збірала і распаўсюджвала звесткі пра генацыд яўрэяў, спрабавала пераконваць моладзь у розных гарадах у неабходнасці супраціву. У ліпені 1942 году далучылася дановастворанай Яўрэйскай баявой арганізацыі (ŻOB). Удзельнічала ў паўстанні ў Варшаўскім гета ў красавіку — траўні 1943 году, у якім загінула яе сястра Ганцэ. Пасля паражэння паўстання, разам з Юзэфам Кожухам, Баляславам Кожухам і Цві Брандэсам, займалася арганізацыяй групы супраціву ў Бендзінска-Сасновецкім гета. Яна мела парагвайскі пашпарт, выдадзены групай Ładoś, і кіраўніцтва Яўрэйскай баявой арганізацыі прапаноўвала ёй эміграваць, як каштоўнай сведцы дэпартацыі і знішчэння яўрэяў у многіх гарадах Польшчы, Літвы, Украіны, але яна адмовілася. Загінула 3 жніўня 1943 года ў бункеры ў Бендзіне, абараняючыся ад нацыстаў, у першы дзень ліквідацыі мясцовага гета і арганізаванага ёй паўстання.

Ушанаванне памяці Адзін з сіенітавых мемарыяльных блокаў, размешчаных на скрыжаванні вуліц Нізкай і Дзюбуа ў Варшаве, прысвечаны памяці Фрумкі Плотніцкай. Блок з’яўляецца часткай Маршруту памяці яўрэйскіх пакутнікаў і барацьбы, які праходзіць ад скрыжавання вуліц Заменгофа і Анелевіча да скрыжавання вуліц Дзікай і Стаўкі .

13 marca 1957 została zarejestrowana w Jad Waszem jako ofiara Holokaustu na wniosek bratanicy Ilany Aviam.

Узнагароды

Ордэн «Крыж Грунвальда» 3-й ступені (узнагароджаная пасмяротна 19 красавіка 1945 г.)

Зноскі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пінску