Мізрахі — рэлігійна-сіянісцкі рух, яго гурткі, арганізацыі і партыі. Заснаваны ў 1902 годзе на віленскім з’ездзе па ініцыятыве Іцхака Янкава Райнеса, сусветная арганізацыя дзейнічае з 1904 года, пазней узніклі асобныя партыі ў розных краінах.
Да першай сусветнай вайны
Райнес меркаваў, што сіянізм мусіць ставіць толькі палітычныя мэтыМизрахи. На лонданскім кангрэсе сіяністаў (1900) і базельскім кангрэсе (1901) яго аднадумцы змагаліся супраць рэфармістаў, якія дабіліся ўключэння ў праграму культурных мэт. Кангрэс 1901 года прызнаў стварэнне фракцый у сусветнай сіянісцкай арганізацыіСионистские конгрессы.
4-5 сакавіка ці 25—26 адара 1902 года ў Вільні адбылася ўстаноўчая канферэнцыя, на якой арганізацыя мізрахі абвешчана рэлігійнай фракцыяй сусветнага сіянізму. Дэвізам стаў лозунг «Зямля Ізраіля для народа Ізраіля паводле торы Ізраіля». Яшчэ ў 19 ст., да з’яўлення сусветнага сіянізму, назву «мізрахі» прапанаваў Ш. Магілевер. Сабраліся на першым з’ездзе рабіны Райнес з Ліды, С. Рабіновіч з Сапоцкіна, З. Явіц і З. Гурлянд з Вільні і іншыя. Галоўнымі пунктамі іх маніфеста сталі: па-першае, забарона сумесных сходаў мужчын і жанчын, па-другое, нязгода з культурна-адукацыйнай дзейнасцю і агітацыяй сіяністаў, калі яны супярэчылі традыцыйнаму яўрэйствуМизрахи. Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. Т. 11.
На мінскім з’ездзе сіяністаў было да 160 іх прадстаўнікоў (1902). Другі з’езд мізрахі адбыўся ў Лідзе (1903), к гэтаму часу было 210 гурткоў у адной Расійскай імперыі, гурткі ўзнікалі ў Румыніі, Галіцыі, Аўстрыі, Венгрыі, Германіі, Англіі і Швейцарыі; мізрахі адкрывалі артадаксальныя хедары і ешыботы, выдавалі часопіс «Га-мізрах», спрабавалі перанесці дзейнасць у Палесціну.
Аднак пасля шостага сіянісцкага кангрэса, калі мізрахі занялі няўпэўненую пазіцыю наконт угандыйскага плану і тэрытарыялізму, іх папулярнасць пачала падаць, гурткі ў царскай Расіі распаліся і адзінай важнай справай стала адкрыццё пад кіраўніцтвам Райнеса ўзорнага Лідскага ешыбота з выкладаннем свецкіх навук. У заходнееўрапейскіх гуртках галоўная роля перайшла ад рабінаў да артадоксаў-інтэлігентаў. У 1904 годзе ў Прэсбургу адбыўся першы сусветны з’езд мізрахі, на якім заснавана Сусветная арганізацыя мізрахі. Галоўная ўвага надавалася культурнай працы ў Палесціне, дзе ў супрацьвагу яўрэйскай гімназіі ў Яфе мізрахі адкрылі там жа сярэднюю артадаксальную школу «Тахкемоні» (у 1911 г. каля 300 вучняў) і падтрымлівалі талмуд-торы ў некаторых калоніях. Дзейнасць іншых сіяністаў, якая была антырэлігійнай у вачах мізрахі, абвастрыла дачыненні між імі. На 10 кангрэсе сіяністаў (1911), які пастанавіў весці шырокую культурную дзейнасць на Усходзе, мізрахі аказаліся ў меншасці і пакінулі залу ў знак пратэсту. На пятым сусветным з’ездзе (Берлін, 1911) мізрахі абмяркоўвалі пытанне пра выхад з сіянісцкай арганізацыі, большасць засталася, выйшлі 10 гурткоў з Франкфурта, Нюрнберга і Швейцарыі, іх лідары ўтварылі новую арганізацыю Агудат Ізраэль (1912). Адміністратыўны цэнтр мізрахі, які тады знаходзіўся ў Франкфурце, перанеслі ў Гамбург, выбралі новых кіраўнікоў, цэнтральнае бюро перамясцілася з Франкфурта ў Палесціну, дзе яго ўзначалілі рабіны Фішман і Бар-Ілан (генеральны сакратар), якія здолелі ўзмацніць уплыў у сіянісцкім руху і артадаксальным асяродку. Пашырылася дзейнасць у паўночнай Амерыцы.
Пазнейшы час
Зямля Ізраіля На сусветным з’ездзе ў Амстэрдаме (студзень 1920 года) штаб-кватэру мізрахі вырашылі перанесці ў Іерусалім (такім чынам, гэта першая сіянісцкая партыя, цэнтр якой знаходзіўся ў Палесціне) У 1926 годзе Бар-Ілан абраны старшынёй сусветнай арганізацыі. Пасля вайны ў складзе трэцяй аліі ў Палесціну прыязджаюць сябры маладзёжнага крыла — Цэірэй Мізрахі.
Галоўным быў права-нацыяналістычны напрамак.
Мізрахі актыўна развівалі свае дзіцячыя сады, пачатковыя і сярэднія школы, ешыботы, прафесійныя школы і настаўніцкія семінарыі. Іх адукацыйная сістэма заставалася незалежнай да 1953 года, калі стала аўтаномнай галіной у складзе дзяржаўных школ. У 1955 годзе ў Рамат-Гане быў заснаваны рэлігійны інстытут мізрахі (сёння — універсітэт Бар-Ілана). Дзейнічаюць жаночая і маладзёжная арганізацыя. Аб’яднаны банк мізрахі — чацвёрты па велічыні банк Ізраіля. З 1937 года выдаецца газета «Га-цофэ».
Паўночная Амерыка і Еўропа Асобныя партыі склаліся ў міжваеннай Польшчы, Латвіі, іх прадстаўнікі занялі некалькі месцаў у парламенце. Выдаваліся газеты на ідышы.
Катэгорыя:Сіянізм Катэгорыя:Яўрэйскія арганізацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1902 годзе Катэгорыя:1902 год у Беларусі Катэгорыя:Палітычныя партыі паводле алфавіта