Дыяхрані́я (ад цераз, скрозь + час) — 1) змены, што адбываюцца на працягу часу ў моўнай сістэме, на асобных узроўнях мовы, а таксама ў іх падсістэмах і адзінках; 2) лінгвістычнае вывучэнне працэсаў такіх змен, а таксама гістарычнага развіцця моўнай сістэмы ў цэлым.

Паняцце дыяхраніі тэарэтычна абгрунтаваў у «Курсе агульнай лінгвістыкі» (1916) швейцарскі лінгвіст Фердынанд дэ Сасюр, які вылучыў вось адначасовасці і вось паслядоўнасці моўных з’яў і, адпаведна, дзве лінгвістыкі: сінхранічную (статыстычную) і дыяхранічную (эвалюцыйную).

Дыяхранічнае мовазнаўства Дыяхранічнае мовазнаўства даследуе законы існавання і функцыянавання мовы ў часе і прасторы, што істотна для разумення як агульнай прыроды мовы, так і прычын, што абумовілі яе стан на пэўным гістарычным этапе.

Асноўныя раздзелы дыяхранічнага мовазнаўства: параўнальна-гістарычнае мовазнаўства, гістарычная граматыка і лексікалогія, этымалогія, гісторыя літаратурнай мовы, дыяхранічная тыпалогія моў.

Дыяхранія і сінхранія Дыяхранія і сінхранія не проціпастаўляюцца, а дапаўняюць і ўзбагачаюць адна адну: навуковае пазнанне мовы ў яе адзінстве магчыма толькі пры спалучэнні сінхранічнага і дыяхранічнага метадаў. Тэрмін дыяхранія атрымаў распаўсюджанне ў лінгвістыцы, семіётыцы, літаратуразнаўстве і іншых грамадскіх навуках у значэнні гістарычнага падыходу да вывучаемых з’яў.

Гл. таксама Структурная лінгвістыка

Крыніцы

Катэгорыя:Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства Катэгорыя:Структурная лінгвістыка Катэгорыя:Семіётыка