Галіна, таксама Галі́ней () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Марыямпальскай сянюніі. Размешчана за 4 км ад Парудамінаса.

Гісторыя У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Галіну занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.

З 1920 года паселішча ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы. У 1922—1939 гадах яно знаходзілася ў складзе гміны Салечнікі Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Паводле перапісу 1931 года, у вёсцы пражывалі 213 чалавек у 36 дамах.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года вёска была занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Галіна разам з часткай Віленскага краю была перададзена Літве, з 1940 года знаходзілася ў складзе Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах тэрыторыя знаходзілася пад акупацыяй Германіі. З 1990 года Галіна ўваходзіць у склад незалежнай Літвы.

Насельніцтва Дынаміка колькасці насельніцтва Галіны паказвае на яго паступовае зніжэнне на працягу XX і пачатку XXI стагоддзяў.

Моўная сітуацыя Разам з іншымі паселішчамі на поўдзень ад Вільні вёска знаходзіцца ў арэале гістарычнага бытавання беларускіх гаворак, якія сфарміраваліся на беларуска-літоўскім моўным памежжы. Вёска Галіна згадваецца польскім славістам Міраславам Янковякам як самы заходні пункт яго даследаванняў беларускіх гаворак у Віленскім раёне.

Мясцовая беларуская гаворка, якую жыхары называюць «простай мовай», на працягу апошніх дзесяцігоддзяў паступова саступае месца польскай, а таксама рускай і літоўскай мовам. Сёння яна захоўваецца пераважна сярод жыхароў старэйшага пакалення. У перыяд з 2008 года даследчыкам былі зроблены аўдыязапісы мясцовай гаворкі ад ураджэнцаў Галіны.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна Катэгорыя:Марыямпальская сянюнія